10 верасня ў бальніцу з апёкамі цела была шпіталізаваная 75-гадовая жанчына.
Апёкі жанчына атрымала, знаходзячыся на лецішчы ў садовым таварыстве «Хімік» Магілёўскага раёна. Пры распальванні газавай духоўкі адбылася ўспышка, у выніку чаго і пацярпела пенсіянерка, паведамляе МНС.
Адзенне на пацярпелай не пашкоджана. Жанчына самастойна прыехала ў бальніцу і была шпіталізаваная.
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары