Свет77

Амерыканскія сенатары рапрацавалі праект закона ад прызнанні Расіі і Беларусі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму

У ЗША група сенатараў — рэспубліканец Ліндсі Грэм і дэмакраты Рычард Блюменталь, Эмі Клабушар і Кэці Брыт — прапанавалі праект закона, паводле якога Беларусь і Расія могуць быць прызнаныя дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму, калі яны не вернуць больш за 19 тысяч украінскіх дзяцей, вывезеных падчас вайны, паведамляе Axios.

Ліндсі Грэм. Фота: AP Photo/Ohad Zwigenberg

Цяпер у падобным спісе ва ўсім свеце знаходзяцца толькі Куба, Іран, КНДР і Сірыя.

Ліндсі Грэм, выступаючы ў Кіеве, падкрэсліў, што трапіць у гэты спіс складана, але Расія, паводле яго слоў, «заслужыла гэтае права». Ён заявіў, што будзе дамагацца, каб ініцыятыву як мага хутчэй разгледзелі абедзве партыі ў Сенаце.

«Расія ўварвалася ва Украіну і, як мы мяркуем, вывезла 19 546 дзяцей, адарваўшы іх ад сем’яў. Які правільны адказ? Трэба дзейнічаць. Давайце ўсе разам падымем азадкі і пакажам, што гэта абсалютна непрымальна», — сказаў Грэм.

Паралельна сенатары прасоўваюць яшчэ адзін санкцыйны пакет. У ім прапануецца ўзмацніць эканамічны ціск на Расію, калі Пуцін адмовіцца ад перамоў з Украінай, і ўвесці 500-працэнтныя мыты на тавары з тых краін, якія працягваюць купляць расійскую нафту. У гэтага законапраекта ўжо больш за 80 сааўтараў.

Грэм адзначыў, што ён вядзе актыўныя перамовы з Белым домам, і большасць рознагалоссяў ужо знятая. Далей ён мае намер абмеркаваць вынясенне законапраекта на галасаванне з лідарам рэспубліканцаў Джонам Цьюнам, які прызнаў, што ў Кангрэсе «ўзрасла цікавасць да больш жорсткага адказу на дзеянні Масквы».

Дадатковым штуршком для новых ініцыятыў стала нядаўняе парушэнне расійскімі дронамі паветранай прасторы Польшчы, калі вайскоўцы Польшчы і НАТА збілі больш за дзясятак лятальных апаратаў.

Каментары7

  • Ясь
    12.09.2025
    %, Пал Палыч яшчэ ад перамогi не адышоў што як ён i заахвочваў Польшча нарэшце такi закрыла мяжу, напэўна яшчэ шампанскае з гэтай нагоды пье. Чакаем праз якi час зрынецца рэжым як ён гэта ўвядзенне аргументаваў.
  • Ох
    12.09.2025
    Ясь, он уже дня 4 назад на ОУ возмущался что "как же так, надо же открывыть границу для людей, мы об этом всегда(!?!?) говорили". Сломался человек короче, довели эти женщины. На ретрит ему надо и с новыми силами за працу. Три перехода, что остались, сами себя не перекроют.
  • клоунада
    12.09.2025
    Клоунада трампа и сенаторов республиканцев? под трампа продолжается...
    трамп превратил в балаган Сенат США, Пентагон, ЦРУ, ФБР.....и как результат этого, балаганом стало НАТО.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць