Свет33

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»

У пасёлку Какошкіна пад Масквой знайшлі мёртвым генеральнага дырэктара кампаніі Umatex (структура «Расатома») Аляксандра Цюніна. Паводле паведамленняў тэлеграм-каналаў Baza, Shot і Mash, топ-менеджар, верагодна, скончыў жыццё самагубствам.

Аляксандр Цюнін. Скрыншот з YouTube

Цела было знойдзена каля аўтамабіля топ-менеджара выпадковым кіроўцам, які паведаміў пра гэта спецслужбам. Побач знаходзіліся вінтоўка і запіска, у якой кіраўнік Umatex напісаў, што на працягу пяці гадоў пакутаваў ад дэпрэсіі. У Цюніна засталіся жонка і двое сыноў.

Аляксандру Цюніну было 50 гадоў. З 2001 да 2013 года ён кіраваў шэрагам тэлекамунікацыйных кампаній, у тым ліку міжнародных. У 2013 годзе заняў пасаду выканаўчага дырэктара холдынга, які выпускаў кампазітныя матэрыялы. У красавіку 2016 года быў прызначаны гендырэктарам ААТ «НПК «Хімпрамінжынірынг», пазней перайменаванага ва Umatex.

Umatex — адзін з сусветных лідараў у вытворчасці вугляроднага валакна. Кампанія таксама займаецца інжынернымі рашэннямі і навукова-даследчымі распрацоўкамі. У 2023 годзе яна трапіла пад санкцыі ЗША, але перад гэтым набыла расійскія актывы амерыканскай кампаніі Owens Corning.

Дзіўныя смерці топ-менеджараў буйных кампаній у Расіі ў апошнія гады сталі амаль будзённасцю. З 2022 года ў Расіі пры нявысветленых ці вельмі дзіўных абставінах загінулі прадстаўнікі кіраўніцтва «Газпрама», «Газпрамбанка», «Лукойла», «Уралкалія», «Транснафты», «Наватэка», «Нарнікеля» і іншых кампаній. Адных знаходзілі з агнястрэльнымі раненнямі, іншых — пасля падзення з вокнаў, яшчэ частку — пры абставінах, афіцыйна патлумачаных як суіцыд або «раптоўная хвароба». Агульная колькасць загінулых такім чынам ужо дасягнула двух дзясяткаў. 

Каментары3

  • a.hto.tam.idze
    19.09.2025
    Паслізнуўся на гаўбцы. Пакуль ляцеў да зямлі, вырашыў застрэліцца, каб не пакутаваць ад болю.
  • Максім
    19.09.2025
    Ну і халера з ім!
  • Аёй
    19.09.2025
    1) Чалавек вельмі дэпрэсіўны быў. Увесь час прэзентацыі даваў аб перспектывах бізнэсу...

    2) гугл лёгка знаходзіць кэш артыкулаў і прэзентацый расатама аб матэрыялах для вытворчасці дронаў - але самі артыкулы с парталаў расатама выдалены

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць