Каханне доўжылася тры гады.

Фота: Ivan Romano / Getty Images
Актрыса Моніка Белучы і рэжысёр Цім Бёртан паставілі кропку і абвясцілі пра сваё рашэнне расстацца, піша ANSA
Яны абвясцілі пра свае адносіны ў лютым 2023 года, праз некалькі месяцаў пасля «кахання з першага погляду» на фестывалі Люм’ераў у кастрычніку 2022 года ў Ліёне.
Саюз, у якім, здавалася, усё ішло гладка, але які не працягнуўся доўга.
«З вялікай павагай і ўзаемнай прыхільнасцю Моніка Белучы і Цім Бёртан вырашылі расстацца» — гаворыцца ў заяве.
З 1999 па 2013 год Белучы была замужам за французскім акцёрам Вэнсанам Касэлем. У пары ад шлюбу двое дзяцей.
Цяпер чытаюць
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары