Нерухомасць11

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар

Непадалёк ад Мінска прадаецца стыльны аднапавярховы катэдж. Знаходзіцца ён у вёсцы Чудзенічы — знайсці яе можна, калі ехаць у лагойскім кірунку. Дом пабудаваны ў 2019 годзе з клеенага бруса, таму і выглядае сучасна: плоскі дах, панарамныя вокны, вялікая тэраса і атмасфернае падсветка ўвечары, піша Onliner.by.

Плошча будынка — 135 м². Галоўная прастора — гэта аб'яднаная кухня-гасцёўня з чатырохметровай столлю і выхадам на тэрасу. У гаспадарчым блоку прадугледжаны спальня, уласны санвузел з ваннай, кабінет і гардэробная. Ёсць яшчэ два дзіцячыя пакоі і асобны гасцявы санвузел. Ва ўсіх пакоях, акрамя гасцёўні, вышыня столі крыху сціплейшая — тры метры. 

Унутры — мінімалізм са скандынаўскімі акцэнтамі: белыя і шэрыя сцены, лакальныя каляровыя ўстаўкі накшталт кухні травянога адцення або сіняй сцяны ў спальні. Разыначку дадаюць панарамныя вокны — яны выраблены з дрэва.

У катэджы ёсць усе неабходныя камунікацыі. Ацяпленне арганізавана з дапамогай цёплай падлогі з індывідуальнымі контурамі і блокамі кіравання для кожнага пакоя

Тэраса выкладзена дошкай, на ёй усталяваны бетонныя вазоны з раслінамі, якія цвітуць у розны час года. У двары ёсць зона барбекю, вялікі стол на 12 чалавек і вулічная мэбля 

Участак займае 12,5 соткі, роўны, з ландшафтным дызайнам. Прадугледжаны аўтапаліў газона, падсветка дарожак і дрэў, дзіцячая пляцоўка, вогнішча і нават перасоўнае баскетбольнае кальцо. Па перыметры высаджаны дарослыя туі і елкі. 

На тэрыторыі пабудаваны і гасцявы дом плошчай 83 м². Тут размясціўся прасторны пакой з кухняй, панарамнымі вокнамі і экранам для праектара, а таксама сучасная лазня з дроўнай печкай, душам і санвузлом. 

Абыдзецца такі комплекс у $299 000 па курсе.

Каментары1

  • Ёсік
    20.09.2025
    Што за дроўная печка? Не разумею дызайнераў, ці хто яны, якія мойку ў кухонным гарнітуры, маючы шмат месца, робяць у куце, што не зручна тамака стаяць ды мыць посуд.

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць