Свет1414

Найгоршае фота за ўсе часы: Трамп абурыўся здымкам на вокладцы часопіса Time

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў абурэнне з-за фотаздымка на вокладцы часопіса Time, прысвечанага яго ролі ў мірным урэгуляванні канфлікту паміж Ізраілем і ХАМАС. 

Трамп адзначыў, што часопіс напісаў пра яго «адносна добры артыкул», але фотаздымак, «магчыма, найгоршы за ўвесь час».

На вокладцы змешчана фатаграфія Трампа, зробленая знізу.

«Яны зрабілі так, што мае валасы «зніклі», і змясцілі нешта, што лунае над маёй галавой. Гэта выглядала як карона, але вельмі маленькая. Вельмі дзіўна!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Ён таксама дадаў, што ніколі не любіў здымкаў з ніжняга ракурсу, але гэты здымак вельмі кепскі, і яго трэба адклікаць. 

Каментары14

  • Луна
    14.10.2025
    Якi цудоўны здымак! Вельмi паднiмае настрой, як i каментар Трампа пра “нешта лунае над галавой”.
  • Ё
    14.10.2025
    А гэта такі своеасаблівы падыход рэдакцыі да чалавека, каторы рэдакцыі не падабаецца. І загаловак вокладкі такі дурацкі, нібы гэта не перамога калектыўнага ЗША, а непажаданы трыумф Трампа. Вось быў бы Байдэн, ён бы такога не дапусціў… Карацей нібы і пахваліць трэба, і сказаць нешта добрае, але ў той жа час паказаць сваё грэблівае стаўленне. Прыкладна так НН часта публікуе фота Зянона, дзе ён задумлівы і пануры стаіць са сцяжком, ну і назвы артыкулаў адпаведныя. Затое фоткі Светы заўсёды ахайна падабраныя. Гэта называецца аб’ектыўнасць.
  • Ян
    14.10.2025
    Так-так, тэрмінова адклікаць здымак, часопіс перайменаваць у Tramps Time і усе здымкі ўзгадняць асабіста з ім

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць