Грамадства44

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol

Фонд Bypol цяпер знаходзіцца ў ліквідацыі. Гэта вынікае з Нацыянальнага судовага рэестра Польшчы. Ці значыць гэта, што арганізацыя спыняе працу? Пра гэта «Люстэрка» спытала ў яе кіраўніка Аляксандра Азарава.

Аляксандр Азараў

«Галоўнай мэтай рэгістрацыі фонду ў маі 2021 года было стварэнне юрыдычнай асновы для атрымання фінансавання на рэалізацыю дзейнасці Bypol. Паколькі з 2024 года фонд не атрымлівае фінансавання, было прынята рашэнне аб яго ліквідацыі, — пракаментаваў Аляксандр Азараў. —

Гэта выключна адміністрацыйны крок, які не паўплываў на дзейнасць арганізацыі Bypol. Арганізацыя была створаная за паўгода да рэгістрацыі юрыдычнай асобы, таму нічога не памянялася. Мы працягваем сваю працу, і ў найбліжэйшы час выйдзе наша новае расследаванне. Сачыце за нашымі публікацыямі».

Якім чынам Bypol будзе працаваць без юрыдычнай асобы, Азараў не патлумачыў. 

Аб’яднанне Bypol было створана 20 кастрычніка 2020 года, яго кіраўніком стаў Аляксандр Азараў. Але летам 2023 года ў арганізацыі адбыўся раскол. Большасць яе ўдзельнікаў у ліпені 2023 года стварылі новае аб’яднанне — Belpol.

Каментары4

  • Ушывыя блохі
    17.10.2025
    Яны ўжо нават не саромеюцца казаць людзям у вочы, што галоўная мэта іх дзейнасці “атрыманне фінансавання”. Перакрылі кран - скончылася дэмакратыя.
    Якое ж ганьбішча распладзілі гэтыя дзеячы па замежжах. Так сапсаваць імідж беларуса нават яйцатрас не здолеў!
  • Гранты, донаты
    17.10.2025
    Наотмывал грошы
  • Азарову не верю!
    17.10.2025
    КГБ явно в деле!...

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць