Ежа55

«Цэны як у сталовай». Мінчанка паабедала ў рэстаране пяцізоркавага гатэля ў цэнтры сталіцы і была шакаваная

Дзяўчына-блогерка схадзіла на абед у рэстаран, размешчаны ў пяцізоркавай мінскай гасцініцы «Еўропа», і паказала ў TikTok, што яна ела і які быў у выніку рахунак. 

«Атмасфера пампезная, цэны як у сталовай», — падсумавала Каця. Чым кармілі дзяўчыну і што яе так уразіла (у добрым сэнсе), піша Onliner.by.

На абед дзяўчына выбрала: суп-пюрэ з шампіньёнаў за 6 рублёў, курыную катлету з грыбным соўсам за 9 рублёў і пюрэ за 4.

Другая замова была, відаць, для таго, хто з ёй прыйшоў: філе птушкі з мацарэлай і соўсам песта за 11 рублёў, а таксама пюрэ за 4. Акрамя таго, у чэк увайшлі салата «Свiтанак» за 6 рублёў і капучына за 8.

У выніку абед на дваіх абышоўся ў 48 рублёў. Калі, да прыкладу, узяць у разлік толькі суп і другую страву, то выйдзе 15 рублёў.

@so.kate.club Бюджетный обед в пятизвёздочном отеле в самом центре Минска ⭐️ Атмосфера помпезная, цены как в столовой Ресторан отеля Европа, ул. Интернациональная, 28 #кудасходить`> #минск #кудасходитьминск`> #ресторанминск #рекомендации ♬ Mozart Minuet with violin(815356) - 松本一策

Гатэль «Еўропа» размешчаны на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 23. Пра рэстаран гатэля ўжо даўно ходзяць чуткі, што там можна смачна і бюджэтна паесці ў абедзенны час.

Каментары5

  • Ёсік
    18.10.2025
    Усе рэстарацыі павінны карміць абедамі танна, шчэ з 1997 такое выдумалі, хто памятае. Пагражалі зоркі здымаць, нават, прыпыняць працу.
  • ды ну
    18.10.2025
    для пяцізоркавага гатэля меню нейкае нецікавае. вось у студэнцкай сталовай пад назвай Мюнхгаузен філе карпа, запечанага са шпінатам (05,91р.), батат запеченный, чаремша, жареная с яйцом (4,5р.), каша пшено ўвогуле 0,72
  • даведка
    19.10.2025
    Это же отель, директор которого бывший проректор академии управления при Лукашенко и брат главного кадровика администрации Лукашенко Юрий Гуйда.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць