Свет

Памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі, які атрымаў яе 68 гадоў таму

Кітайскі навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Ян Чжэньнін памёр у Пекіне ва ўзросце 103 гадоў. Пра яго смерць паведаміла Цэнтральнае тэлебачанне Кітая. 

Ян Чжэньнін у 2019 годзе. Фота: Li Jin / VCG / Getty Images

Ян Чжэньнін нарадзіўся 1 кастрычніка 1922 года ў кітайскай правінцыі Аньхой. У 1940‑я гады ён пераехаў у ЗША, дзе займаўся навуковымі даследаваннямі і выкладаннем.

У 1957 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію за «праніклівае даследаванне так званых законаў цотнасці, якое прывяло да важных адкрыццяў у фізіцы элементарных часціц». Прэмія дасталася Ян Чжэньніну разам з іншым амерыканскім навукоўцам кітайскага паходжання Лі Чжэндаа, які, дарэчы, таксама пражыў вельмі доўгае жыццё і памёр 4 жніўня 2024 года ва ўзросце 97 гадоў.

Ян Чжэньнін больш за 20 гадоў таму вярнуўся ў Кітай, дзе займаўся падрыхтоўкай спецыялістаў па фізіцы і актыўна садзейнічаў развіццю міжнароднага навуковага супрацоўніцтва. Ён быў членам Кітайскай акадэміі навук і прафесарам Універсітэта Цінхуа.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма2

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Пра жывёл на дарогах пачне папярэджваць штучны інтэлект

Сын беларускага палітэмігранта спрабаваў забіць сябе ў Чэхіі. Ён у коме, а бацька шукае дадатковую кансультацыю беларускіх медыкаў8

У Бешанковічах адкрыўся сезонны пантонны мост цераз Дзвіну1

У Беларусі прыгожа зацвіў рапс1

На Цэнтральным аўтавакзале здарыўся лёгкі патоп1

«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс2

Новыя камеры ў Мінскай вобласці цяпер выводзяць парушэнні і нумар аўто на табло на трасе6

Цэнтрабанк РФ: Эканоміка Расіі ўпершыню ў гісторыі сутыкнулася з недахопам рабочай сілы5

Расія рыхтуе «касмічны Пёрл-Харбар»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма2

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць