Свет11

Міністр замежных спраў Венгрыі назваў фэйкам навіны пра адмену сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце

Пра гэта Петэр Сіярта напісаў у сваім твітары.

Сустрэча на Алясцы 15 жніўня 2025 года. Фота: Jae C. Hong / AP

«З таго моманту, як было абвешчана пра мірны саміт у Будапешце, было відавочна, што многія зробяць усё магчымае, каб гэтага не адбылося. Правайсковая палітычная эліта і іх СМІ заўсёды паводзяць сябе падобным чынам перад падзеямі, якія могуць аказацца вырашальнымі паміж вайной і мірам», — напісаў міністр замежных спраў Венгрыі.

Ён адзначыў, што адна і тая ж гісторыя паўтараецца амаль перад кожным пасяджэннем Еўрапейскай рады, або перад прыняццем рашэнняў пра санкцыі.

«Пакуль саміт сапраўды не адбудзецца, чакайце хвалі ўцечак, фэйкавых навін і заяў пра тое, што гэтага не адбудзецца», — дадаў ён.

Нагадаем, што на мінулым тыдні падчас тэлефоннай размовы Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна стала вядома пра магчымую будучую сустрэчу прэзідэнтаў у Будапешце (першая адбылася 15 жніўня на Алясцы). Потым Трамп сказаў, што сустрэча ў сталіцы Венгрыі можа адбыцца цягам двух тыдняў.

Учора было заяўлена, што яе падрыхтоўка прыпынена.

Каментары1

  • Андрусь
    22.10.2025
    А Угоршчына ж з'яўляецца краінай-удзельніцай Рымскага статуту і абавязаная арыштаваць путлера, калі той апынецца на ейнай тэрыторыі. Ці прарасійскім палітыкам заўжды і ўсюды не да законаў?

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць