Грамадства33

Крымінальная справа за выказванні на інтэрнэт-форуме

Генпракуратура зацікавілася каментарамі на сайце «Хартыя'97».

Генпракуратура зацікавілася каментарамі на сайце «Хартыя'97».

12-га лютага 2009 г. сайт «Хартыя 97» змясціў ліст палкоўніка Іллі Рыжанкова, кіраўніка Савета воінаў-інтэрнацыяналістаў Узброеных сіл РБ, які быў надрукаваны ў газеце Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі «Советская Белоруссія». У сваім лісце І.Рыжанкоў гнеўна асуджаў учынак групы афганцаў, якія адмовіліся атрымаць юбілейныя ўзнагароды «20 гадоў вываду войск з Афганістану». Сярод іх былі старшыня аргкамітэта па стварэнні Аб'яднання ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы Айчыны» Аляксандр Камароўскі, арыштаваны лідэр прадпрымальнікаў, палітзняволены Мікалай Аўтуховіч і праваабаронца Алег Воўчак. Аб сваім рашэнні адмовіцца ад узнагарод яны паінфармавалі асабіста Аляксандра Лукашэнку.

Перадрук выклікаў бурную рэакцыю чытачоў сайта. Пад артыкулам з’явіліся, далікатна кажучы, не зусім карэктныя каментары. Менавіта яны сталі прадметам зацікаўлення Генеральнай пракуратуры. Была ўзбуджаная крымінальная справа па факце паклёпу ў каментарах, у якіх Генеральная пракуратура ўгледзела «абразу і паклёп».

Як стала вядома на прэс-канферэнцыі, якую 29-га красавіка правялі Н.Радзіна, С.Калінкіна, М.Коктыш і І.Халіп,

на допыты ўжо выклікаліся сустаршыні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны ў Аўганістане «Абаронцы Айчыны» Алег Воўчак і Аляксандр Камароўскі.
Пакуль яны праходзяць па гэтай справе ў якасці сведкаў.

Пакуль невядома, якім чынам Генеральная пракуратура збіраецца выстаўляць абвінавачанні па гэтай справе – устанавіць аўтарства каментароў на сайце «Хартыя'97» будзе даволі складана. У выніку крымінальная адказнасць можа быць перакладзеная на тых, хто каментары прымаў – рэдакцыю «Хартыі'97». Між тым нават у суседняй Расіі з рэдакцый знятая адказнасць за змест каментароў чытачоў, не кажучы ўжо пра Еўропу і ЗША.

Наталля Радзіна, журналіст гэтага інфармацыйнага сайта, так пракаментавала новую крымінальную справу: «Гэта беспрэцэдэнтны выпадак. Інтэрнэт – на сёння адзіная крыніца праўдзівай інфармацыі пра сітуацыю ў краіне.

Акрамя таго, інтэрнэт ва ўсім свеце не толькі інфармуе, але і мобілізуе людзей напярэдадні выбарчых кампаній. Гэтага ўлады відавочна спалохаліся. Ніякай нецэнзурнай лаянкі ў каментарах не было. Было агульнае абурэнне «ганенню» у дзяржСМІ прынцыповых людзей»
.

Юрыст і медыяэксперт Андрэй Бастунец лічыць, што распачынанне новай крымінальнай справы не з’яўляецца ціскам выключна на саюз «Абаронцы Айчыны» і сайт «Хартыя'97». «Ціск на «Хартыю'97» і узмацненне ціску на незалежныя інтэрнэт-рэсурсы – гэта ўзаемазвязаныя рэчы. Улады пачынаюць ціснуць на найбольш папулярныя рэсурсы, выкарыстоўваюць зручныя моманты для гэтага. Ахвярамі становяцца тыя, хто выклікае найбольшую незадаволенасць ва ўладаў.

Думаю, што ўзбуджэнне крымінальнай справы праз каментары да інтэрнэт-публікацыі не варта лічыць нечым нечаканым. Такія магчымасці закладзеныя ва ўказе Лукашэнкі №60, які наўпрост датычыцца рэгулявання інтэрнэта. Аднак рэгуляванне існуе і незалежна ад гэтага ўказа.
У нашых умовах усё можа стаць прэцэдэнтам, любыя дзеянні ўладаў», — так ён пракаментаваў «НН» сітуацыю.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай20

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

На Канферэнцыі беларусаў у Варшаве чацвёра чалавек разгарнулі плакаты супраць Ціханоўскай. Яна адказала57

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым1

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках17

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу10

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

Хто гэтыя людзі, якія масава расхвальваюць Лукашэнку ў каментарах? На гэтым тыдні яны масава павалілі ў Threads19

Вядомы лагатып цяпер будзе належаць сяброўцы Віктара Лукашэнкі4

Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай20

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць