Грамадства1717

Ірына Халіп: Ідзе вайна супраць журналістаў

29-га красавіка С.Калінкіна, М.Коктыш, І.Халіп і Н.Радзіна правялі прэс-канферэнцыю, прысвечаную новаму ўзмацненню ціску на журналістак.

29-га красавіка Святлана Калінкіна, Марына Коктыш, Ірына Халіп і Наталля Радзіна правялі прэс-канферэнцыю, прысвечаную новаму ўзмацненню ціску на журналістак.

Як адзначыла С.Калінкіна, следчым не ўдалося знайсці у канфіскаваных камп’ютарах інфармацыі, што б сведчыла аб яе датычнасці да публікацый на сайце «Хартыя-97» і так званага паклёпу на І.Каржа. Аднак тэхніку і носьбіты інфармацыі не вярнулі, патлумачыўшы, што яна патрэбная для далейшага следства.

«Я лічу, што знойдзена падстава, маргінальная падстава, націснуць на мяне і на маіх калег, што таксама працуюць над гэтымі гучнымі тэмамі.
Нас хочуць дыскрэдытаваць, знайсці нейкую інфармацыю аб нас напярэдадні выбарчай кампаніі. Толькі наша агульная салідарнасць дапаможа ў гэты момант», -- адзначыла Святлана Калінкіна.

Ірына Халіп дапоўніла выказванні Калінкінай, заявіўшы, што распачалася вайна на знішчэнне незалежных журналістаў. «Ідзе вайна супраць журналістаў, супраць незалежных сайтаў.

Нас забіваюць. Пакуль стараюцца зрабіць гэта прафесіянальна, дэмаралізаваць нас. Але хутка, магчыма, нас пачнуць забіваць фізічна. Вось такія ў нас цікавыя часы надыходзяць», -- распавяла І.Халіп.
Журналістка выказала незадаволенасць афіцыйнай рэакцыяй ЕС на сакавіцкія падзеі і канфіскацыю тэхнікі ў журналістак: «Рэакцыя была такой, што лепш бы яе не было ўвогуле».

Наталля Радзіна таксама паведаміла аб новай крымінальнай справе, усчатай рэспубліканскай пракуратурай. Прычынай стала публікацыя на сайце «Хартыя-97» каментароў да перадруку з газеты «Беларусь Сегодня» артыкула Іллі Рыжанкова.

«Гэта першы такі выпадак у гісторыі нашай краіны» – адзначыла Н.Радзіна.
Раней пракуратура цікавілася выключна самімі артыкуламі, не закранаючы каментароў.

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец назваў склаўшуюся сітуацыю недапушчальнай і заклікаў да салідарнасці ўсіх незалежных журналістаў. А.Бастунец таксама прапанаваў два шляхі вырашэння праблемы – пісаць скаргі ва ўсе існуючыя інстанцыі (адзначыўшы пры гэтым, што такі крок наўрад ці будзе мець вынік) і публікаваць як мага больш поўную інфармацыю, каб прыцягнуць увагу грамадскасці.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

АЗС выступілі супраць рэгулявання цэн у сваіх крамах на запраўках4

Украіна заявіла пра расійскія абстрэлы падчас перамір'я1

Маладога дальнабойшчыка Дзяніса з-пад Чачэрска асудзілі па палітычнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць