Грамадства33

Лукашэнка: Расіі і Беларусі эскалацыя не патрэбная

Беларусь і Расія не маюць ніякіх агрэсіўных памкненняў у дачыненні да еўрапейскіх краін, заявіў Аляксандр Лукашэнка на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.

Фота: БелТА

«Нікуды мы не нацэлены, ніякая Еўропа, Парыж і Лондан нам не патрэбны. Нават Літва і Польшча, Вільня і Варшава. Нам не патрэбна эскалацыя», — сказаў ён (цытаты па БелТА).

«Пакуль складаецца ўражанне, што Еўропе мір не патрэбны. Палітыкі забылі, якія жахі прынесла Другая сусветная вайна. Паверылі, што нарошчванне ваеннага патэнцыялу іх абароніць. Не і яшчэ раз не! Гэта шлях у нікуды, чарговая прыступка па лесвіцы эскалацыі», — заявіў Лукашэнка.

Таксама ён закрануў пытанне нелегальных мігрантаў.

«Як можна сур’ёзна ўспрымаць патрабаванні ЕС да нас (як яны выражаюцца, «вырашыць праблему з мігрантамі»), калі тыя ж Брусель і Польшча з Прыбалтыкай дэманстратыўна разарвалі ўсе раней дасягнутыя пагадненні і адмаўляюцца падтрымліваць простую камунікацыю нават па цяперашніх пытаннях? — сказаў ён. — Логіка простая: калі вы разбуралі масты, не патрабуйце ад нас наводзіць пераправы. Мы не будзем вас абараняць з петляй на шыі. Санкцыі — гэта петля на шыі беларускага народа, і вы ад нас патрабуеце абараняць вас. Гэтага не будзе!»

Лукашэнка пракаментаваў магчымае размяшчэнне «Арэшніка» ў ў Беларусі, заявіўшы, што гэта не што іншае, як мера на эскалацыю сітуацыі ў рэгіёне і сучасныя пагрозы.

«Калі ласка, давайце ад гэтага адыдзем, і размовы пра «Арэшнік» спыняцца. Мы ж нікому не пагражаем, толькі забяспечваем сваю бяспеку. Больш за тое, заўсёды адкрытыя да канструктыўнага дыялогу і ўзаемных крокаў па змяншэнні напружанасці. Калі нашы партнёры на Захадзе да гэтага гатовыя — ні мы, ні Расія ў даўгу не застанёмся!» — заявіў ён.

Каментары3

  • Filipp
    28.10.2025
    Які міратворыц!)
  • Мір
    28.10.2025
    "Расія" і побач "эскалацыя ёй не патрэбная" - гэта смешна.
    Адвакат які знайшоўся ... :)))
  • Санта Бэрримор
    28.10.2025
    путин с лукашенко тоже, честно говоря, совсем не нужны. Но они ведь есть, так что и по эскалации вопросы.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць