Выбары ў Нідэрландах: лібералы і ультраправыя атрымліваюць аднолькавую колькасць месцаў
Паводле папярэдніх вынікаў датэрміновых парламенцкіх выбараў у Нідэрландах, ліберальная цэнтрысцкая палітычная сіла «Дэмакратыя 66» (D66) і ультравая Партыя свабоды (PVV) Герта Вілдэрса атрымліваюць аднолькавую колькасць месцаў, паведамляе NOS.

Акрамя таго, Народная партыя за свабоду і дэмакратыю (VVD) атрымлівае 22 месцы, Хрысціянска-дэмакратычны заклік (CDA) — 18 месцаў.
Прагноз грунтуецца на 90,5% пададзеных галасоў з 314 з 346 муніцыпалітэтаў. Розніца паміж D66 і PVV складае не больш як 6000 галасоў на карысць лібералаў.
Яўка выбаршчыкаў склала 78,4%, што крыху перавышае паказнік папярэдніх выбараў 2023 года.
Канчатковыя вынікі выбараў стануць вядомыя сёння.
У Нідэрландах учора прайшло галасаванне на датэрміновых парламенцкіх выбарах. Іх справакавала рашэнне лідара ультраправай Партыі свабоды Герта Вілдэрса выйсці з чатырохпартыйнай кааліцыі праз недастатковыя, на яго думку, меры па супрацьдзеянні міграцыі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары