Грамадства22

«Першыя 5‑6 аўтобусаў занятыя». Як цяпер дабіраюцца з Беларусі ў Польшчу і не толькі

Кіроўцы аўтобусаў за падсадку бяруць ужо ад 80 еўра з чалавека.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: скрыншот з відэа

Паглядзелі, як пасля амаль поўнага закрыцця мяжы Літвой беларусы дабіраюцца ў ЕС.

Польшча: ад 6,5 гадзін да 6 сутак

Па стане на 18 гадзін 3 лістапада ў чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу стаіць амаль 150 аўтобусаў і 2685 легкавых аўто.

Падарожнікі, якія ехалі з Беларусі ў Польшчу сёння раніцай, казалі, што ў першых 5—6 аўтобусах вольных месцаў не было. І калі падсаджвацца ў аўтобусы, якія стаяць далей, то ў Польшчу трапіш прыблізна праз суткі.

Кіроўцы аўтобусаў за падсадку бяруць ад 80 еўра з чалавека.

Калі аўтобусаў было каля 100, то кіроўцы падлічвалі, што дабірацца да Польшчы ім давядзецца да трох сутак. Вынікае, што тыя, хто цяпер стаіць 140-м, выехаць з Беларусі змогуць толькі бліжэй да выходных. Праўда, многія аўтобусы стаяць пустыя і набіраюць пасажыраў ужо па меры набліжэння да пункта пропуску.

Таксама некаторыя перавозчыкі трымаюць свае аўтобусы ў чарзе, каб потым перасаджваць туды сваіх пасажыраў, якіх да Брэсту прывязе іншы аўтобус.

На мінулых выходных у людзей, якія ехалі без перасадак, сыходзіла да 40 гадзін на чаргу і само праходжанне мяжы, але тады і аўтобусаў было да 100.

Больш хуткі варыянт

Некаторыя падарожнікі дзеляцца гісторыямі, што выгадней ісці на падсадку ў легкавыя аўто.

«Праход мяжы РБ—ПЛ сёння заняў 6,5 гадзіны, падсеў да людзей у легкавое аўто, у аўтобус падсесці быў варыянт толькі ў пяты ці шосты, а гэта вельмі доўга. На легкавы нашмат хутчэй. Майце на ўвазе», — справаздачыўся падарожнік, якога раніцай падвезлі на аўто ўсяго за 20 еўра.

Але гэта хутчэй выключэнне, бо за пераход праз мяжу звычайна бяруць ад 40 еўра.

Падсадка на аўто сапраўды выглядае больш хуткім варыянтам, бо ў людзей, якія мінулай ноччу падселі ў 5‑ы аўтобус, шлях да Польшчы заняў 19,5 гадзіны.

Што на аўто?

Што тычыцца легкавых аўто, то за суткі з электроннай чаргі накіроўваюць ад 400 да 500 машын, плюс асобна ідуць тыя, хто мае права на прыярытэтны праезд.

Падарожнікі падлічваюць, што пры цяперашнім тэмпе, заняўшы месца ў чарзе вечарам панядзелка, трапіць у Польшчу можна не раней, чым праз 6 сутак, то бок у нядзелю вечарам.

Праз тое, што чарга з легкавых аўто шалёная, у прыгранічных чатах рэгулярна з'яўляюцца запыты аб пошуку «прыярытэту». Мы таксама раскінулі такія запыты ў некалькіх чатах, але ніхто не адгукнуўся.

Раней, калі чарга перавальвала адзнаку ў 2000 аўто, за прыярытэтны праезд прасілі ад 200 еўра (як правіла, за такімі льготнікамі трэба было ехаць у нейкі іншы населены пункт) і да 250—300 еўра, калі чалавек знаходзіўся ў Брэсце і быў гатовы ў любы момант адправіцца ў падарожжа.

Што на зваротным шляху?

Цягам дня 3 лістапада чарга з легкавых машын на выезд з Польшчы ў Беларусь або адсутнічала, або ў некаторыя перыяды вырастала да каля 50 аўто.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Straż Graniczna

Чаргі з аўтобусаў з Польшчы ў Беларусь таксама няма, але гэта не азначае, што няма затрымкі. Так, падарожнікі, якія мелі білеты з Варшавы з выездам а 23‑й гадзіне 2 лістапада, выехалі з польскай сталіцы толькі а 7:30 раніцы 3 лістапада, бо аўтобус збіўся з раскладу праз вялікую чаргу на мяжы.

Латвія

На латвійскім кірунку чэргаў з аўтобусаў і легкавых аўто традыцыйна няма. Тым больш што з 1 лістапада Латвія забараніла праезд па сваёй тэрыторыі для турыстычных аўтобусаў з Беларусі і Расіі, пакінуўшы толькі рэгулярныя рэйсы.

Але хутка выехаць у ЕС праз Латвію не атрымаецца. Ад 1 верасня дзейнічаюць новыя правілы ўезду ў Латвію: замежнік абавязаны запоўніць анкету не пазней як за 48 гадзін да перасячэння мяжы.

Калі анкеты не будзе, тэарэтычна можа чакаць штраф да 2000 еўра і дэпартацыя. Гэта датычыцца ў тым ліку транзіту па тэрыторыі Латвіі пры заездзе з Эстоніі і Літвы.

Апроч гэтага, у Латвіі забаронены рух аўто з беларускімі нумарамі, таму праз «Грыгароўшчыну» за суткі праязджае каля 100—130 аўто, што ў некалькі разоў менш, чым праз «Каменны Лог», якія працуюць у абмежаваным рэжыме.

Літва

Цалкам закрытым застаецца пераход «Беняконі», а праз «Каменны Лог» з Беларусі ў Літву трапіць можна, хоць і не ўсім. Перш за ўсё праз гэты пераход едуць грамадзяне ЕС і трымальнікі літоўскіх ДНЖ і ПМЖ. Апошнімі днямі з Беларусі ў Літву праз «Каменны Лог» праязджае ад 249 да 388 аўто, што нават больш, чым часта было ў звычайныя дні, калі пераход працаваў без абмежаванняў.

Каментары2

  • шчэтавот Вотруба
    04.11.2025
    @Кіроўцы аўтобусаў за падсадку бяруць ужо ад 80 еўра з чалавека.@

    Как вам, положить "в карман" 80*46= 3680 евро в карман, круто.... Хочу работать водителем международного автобуса
  • Сярожка
    04.11.2025
    Я так понимаю европейцы борятся с обычными белорусами.....говорят мол с режимом,а выходит все как всегда.....

Цяпер чытаюць

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў3

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку5

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу1

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы2

«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

Наўседа заявіў пра гатоўнасць да перамоў з Беларуссю, але толькі на тэхнічным узроўні8

У Драгічыне раёнка пахвалілася, што школьнікі замест тэлефонаў чытаюць яе. Каментатары крэатыву не ацанілі5

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачалі ставіць навагоднюю ёлку ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў3

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць