Свет99

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра намер выплаціць кожнаму грамадзяніну краіны па $2000 у якасці «дывідэндаў» ад мытных пошлін. Выключэнне будзе зроблена толькі для асоб з высокім даходам.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Manuel Balce Ceneta

Трамп зрабіў адпаведную заяву ў сацыяльнай сетцы Truth Social. «Дывідэнд не менш за $2000 на чалавека (выключаючы людзей з высокім даходам) будзе выплачаны кожнаму», — напісаў ён. 

Трамп сцвярджае, што краіна «зарабляе на пошлінах трыльёны долараў» і называе тых, хто супраць гэтых пошлін, «дурнямі». Ён паабяцаў, што гэтыя грошы неўзабаве будуць выкарыстаны для скарачэння «каласальнага» дзяржаўнага доўгу ЗША, які складае $37 трыльёнаў.

У сваёй заяве Трамп таксама падкрэсліў, што ЗША цяпер з'яўляюцца «самай багатай і паважанай краінай у свеце, з амаль нулявой інфляцыяй і рэкордна высокім фондавым рынкам».

З моманту ўступлення Трампа на пасаду ў студзені даходы ЗША ад мытных пошлін сапраўды выраслі. Да канца фінансавага года ў верасні яны дасягнулі $195 мільярдаў, што на $118 мільярдаў больш, чым годам раней.

Паводле ацэнак, калі парог «высокага даходу» будзе ўстаноўлены на ўзроўні $100 000 у год, на выплату ў $2000 змаглі б прэтэндаваць каля 150 мільёнаў дарослых грамадзян. Гэта каштавала б прыкладна $300 мільярдаў. Калі права на бонус атрымаюць і дзеці, агульныя выдаткі яшчэ ўзрастуць.

Каментары9

  • Ну-ну
    10.11.2025
    Тэээкс, слухайце, а хто гэты лявак і левалібэрал? Усе мы выдатна ведаем і памятаем, хто раздае грошы проста так, тым, хто іх не зарабіў, замест таго, каб яны ляжалі ў бюджэце і працавалі на эканоміку. Ізноў гэтыя левакі ружовыя! Вось іншая справа Трамп! Вось прыйдзе Тр... Oh, wait...
  • Паўлюк
    10.11.2025
    Кляты левак-папуліст!
  • .
    10.11.2025
    Олень с горизонтом планирования в один президентский срок покупает оленей с горизонтом планирования в один день.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць