Меркаванні8686

«Бабарыка быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі». Што пішуць людзі пра банкіра

Віктар Бабарыка ўжо больш за пяць гадоў застаецца ў зняволенні. Сведчанні былога палітзняволенага Ігара Лосіка пра тое, як у калоніі абыходзяцца з папулярным прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта, які падарыў людзям надзею ў 2020-м, выклікала хвалю абмеркаванняў.

Віктар Бабарыка ў калоніі. Фота з тэлеграм-канала Рамана Пратасевіча

«Моцны, годны чалавек»

Найбольш лайкаў атрымала заўвага:

«Віктар Бабарыка, моцны чалавек і быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі. Трымайся Віктар Дзмітрыевіч, сіл і здароўя табе».

Людзі ўпэўненыя, што ў 2020-м, калі б Бабарыка быў дапушчаны да ўдзелу ў выбарах, ён бы перамог.

Многія называюць яго «годным чалавекам».

Паводле меркавання многіх, Бабарыка знаходзіцца ў зняволенні, таму што рэжым яго баіцца:

«Іх прыбіраюць, значыць баяцца».

Ёсць і такое меркаванне: «Бабарыка — гэта вам не Ціханоўскі. Годны прэтэндэнт. Такіх асцерагаюцца».

Людзі ўпэўненыя, што прыйдзе час, і Лукашэнку давядзецца несці адказнасць за свае дзеянні:

«Ніводзін дыктатар па сусветнай гісторыі не скончыў добра. Нашага чакае тое ж самае».

«Але ж хутка ўсё гэта скончыцца, прыйдзе час, калі за ўсё давядзецца адказаць не толькі перад народам, але і перад Госпадам. Як бы там ні было, усё адно давядзецца адказаць сістэме і хто наверсе».

«Не веру!! У Беларусі ўсё гуманна!!»

Аднак знайшліся і тыя, хто падтрымлівае зняволенне палітычных праціўнікаў рэжыму.

«Не веру!! У Беларусі ўсё гуманна!! Нават у турме ўсё ў межах закона. Улада б не дапусціла, калі б ведала. Ну, а на месцах свае «фішкі», за іх улада не ў адказе».

«Наша краіна. Cамыя добрыя і мірныя людзі. І самае галоўнае ўсё законна»

«Аказваецца, здрада краіны караецца».

Іншыя заклікаюць іх апамятацца і наракаюць на ўплыў прапаганды:

«Людзі, апамятайцеся».

«Зацямнілі людзям розум цалкам і яны не хочуць верыць у тое, што адбываецца».

Каментары86

  • %
    19.11.2025
    Усе каментары па-маскоўску - 100%. Ды і сам Бабарыка быў супраць беларускасьці пра што і казаў адкрыта, часам поўную бздуру. Таму быў бы ен ХОРОШИМ прамаскоўскім презыдэнтам, ляпей за Лукашенку, але па сутнасьці тым самым. Бо на Беларусі - як бы тут хто не крычаў - калі ты па-маскоўску, то ты і есьць маскоўскі, бабарыканцы пра тое сьведчаць і на воле.
  • Хорошая попытка
    19.11.2025
    Но, нет
  • 1234
    19.11.2025
    Зараз будзе 2026, а нашыя людзі далей працягваюць быць наіўнымі, як дзіцячы камазік

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Ашуканцы ў Беларусі пачалі ствараць падробленыя пункты Wi-Fi2

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся7

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень2

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць