Улада88

Лукашэнка: Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці, напэўна, у пачатку наступнага года

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у аўторак у інтэрв'ю агенцтву Reuters.

«Я да гэтай пары схільны да таго, што яны павінны прайсці, гэтыя выбары, ну, напэўна, у пачатку наступнага года, пасля сканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта»,

— заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю агенцтву Reuters 4 мая. Фрагменты гутаркі былі паказаныя па беларускіх тэлеканалах.

У адпаведнасці з заканадаўствам прэзідэнцкія выбары павінны быць прызначаныя не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да сканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга прэзідэнта. Такім чынам, крайні тэрмін правядзення прэзідэнцкіх выбараў — 6 лютага 2011 года.

У інтэрв'ю БелаПАН старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына не выключае правядзення прэзідэнцкіх выбараў восенню 2010 года «Канечне, выбары было б зручней правесці да Новага года. Быў бы іншы настрой у грамадстве», — лічыць яна.

Ярмошына падкрэсліла, што наконт даты прэзідэнцкіх выбараў з ёй «ніхто не раіўся». «Дата прэзідэнцкіх выбараў — пытанне палітычнае. Але Цэнтрвыбаркам павінен разглядаць пытанне правядзення выбараў у тым ліку ў практычнай плоскасці. Мне б не хацелася ўжо ў верасні пачынаць актыўную працу, але я б з разуменнем паставілася да прызначэння выбараў на восень», — сказала Ярмошына.

Яна таксама адзначыла, што прэзідэнцкія выбары прызначае парламент. Паводле слоў кіраўніка ЦВК, калі не праводзіць пазачарговых парламенцкіх сесій, то дата выбараў не можа быць прызначаная раней за кастрычнік.

На думку шэрагу аналітыкаў,

прызначэнне прэзідэнцкіх выбараў восенню выгадна ўладам, так як зблытае карты палітычным апанентам Лукашэнкі.

Акрамя таго, эксперты не выключаюць уплыву эканамічных фактараў падчас прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў. Паводле іх меркавання, пагаршэнне супрацоўніцтва з Расіяй можа прывесці да рэзкага падаражання энерганосьбітаў, а значыць, і росту цэн у пачатку 2011 года. У такіх умовах рэйтынг Лукашэнкі можа істотна знізіцца.

У 2006 годзе выбары прэзідэнта Беларусі павінны былі прайсці летам, аднак іх дату перанеслі на сакавік. Гэта стала нечаканасцю для апазіцыі, прадстаўнікі якой заяўлялі, што ім не хапіла часу на раскрутку свайго кандыдата.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць