Свет55

«Бі-бі-сі» выбачылася перад Трампам за мантаж яго прамовы ў праграме

Брытанская карпарацыя прынесла выбачэнні за выпуск праграмы «Панарама», у якім яна склеіла два фрагменты прамовы Трампа 6 студзеня 2021 года, у дзень штурму Капітолія, але адмовілася плаціць кампенсацыю.

Прамова Трампа на «Маршы выратавання Амерыкі» 6 студзеня 2021 года. Скрыншот трансляцыі

«Мы прызнаём, што наш мантаж ненаўмысна стварыў уражанне, быццам мы паказвалі адзін бесперапынны фрагмент прамовы, а не вытрымкі з розных яе частак, і што гэта стварыла памылковае ўражанне, нібыта прэзідэнт Трамп заклікаў да гвалтоўных дзеянняў», — гаворыцца ў заяве «Бі-бі-сі».

Юрысты Трампа раней пагражалі падаць пазоў да «Бі-бі-сі» на мільярд даляраў, калі карпарацыя не апублікуе абвяржэнне, не прынясе выбачэнні і не выплаціць кампенсацыю. Паводле слоў прадстаўніка «Бі-бі-сі», старшыня Рады карпарацыі Самір Шах асобна адправіў асабісты ліст у Белы дом, даўшы зразумець прэзідэнту Трампу, што «Бі-бі-сі» шкадуе пра мантаж прамовы прэзідэнта, але «катэгарычна не згодная» з тым, што існуюць падставы для пазову аб паклёпе.

Пасля скандалу з мантажом прамовы Трампа пра адстаўку абвясцілі гендырэктар «Бі-бі-сі» Цім Дэйві і кіраўніца навінавага падраздзялення Дэбара Цёрнэс.

Праграма «Panorama» змантавала дзве часткі прамовы Трампа такім чынам, каб склалася ўражанне, быццам ён адкрыта падбухторваў да беспарадкаў у Капітоліі ў студзені 2021 года. На гэтым фоне лідар апазіцыйнай Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі Кемі Бадэнак заклікала да адставак у «Бі-бі-сі».

Каментары5

  • адказваю
    14.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Калі Бугай выбачыцца?
    14.11.2025
    Бі-бі-сі, на мяжы стагоддзяў з узорнага прыкладу журналістыкі скацілася да прыкладу прапаганды. Не дзіва, што НН часта спасылаецца на BBC, дакладней BBC Russian, што яшчэ лепш.
  • Нават не тры памылкі
    14.11.2025
    Чакаю, калі розныя беларускія СМІ будуць прыцягнутыя да адказнасці за свае маніпуляцыі. І гаворка не толькі пра лукашэнкаўскія.

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі31

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне

Былы віцэ-прэм'ер з урада Румаса чацвёрты год не можа прадаць катэдж у Драздах. Але цану паднімае8

У Аўстрыі пятыя суткі шукаюць зніклага месяц таму 19‑гадовага беларуса. Вось што кажа сям’я13

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі31

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць