«Мы ўбачым літаральна ўсё»: Мэт Дэйман — пра «Адысею» Крыстафера Нолана
У невялікім інтэрв’ю выданню Empire акцёр Мэт Дэйман, які сыграў галоўную ролю ў «Адысеі» Крыстафера Нолана, расказаў, што гледачы могуць чакаць ад карціны мэтра кінаіндустрыі.

Па ягоных словах, у фільме пакажуць літаральна ўсё: ад экзістэнцыяльнага крызісу і сірэн да сустрэчы з цыклопам і іншымі істотамі.
— Калі, праплываючы міма сірэн, ты сутыкаешся з экзістэнцыяльным крызісам, то гэта можна ўбачыць тут. Калі табе кажуць, што ты ратуешся ўцёкамі ад цыклопа, ты будзеш рабіць гэта тут. Крыс нічога не хавае.
Фільм заснаваны на класічнай паэме Гамера. Адысей вяртаецца дахаты пасля доўгай Траянскай вайны. Яго і сыграе Мэт Дэйман.
У фільме таксама зняліся знакамітыя галівудскія акцёры: Том Холанд, Зендэя, Роберт Пацінсан, Эн Хэтуэй, Лупіта Ніёнга, Шарліз Тэран.
Прем’ера стужкі адбудзецца 17 ліпеня 2026 года.
У 2024 годзе на экраны выйшла «Вяртанне Адысея» з Рэйвам Файнсам і Жульет Бінош рэжысёра Уберта Пазаліні, дзе галоўны герой вяртаецца на Ітаку і разбіраецца з ворагамі.
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары
І апынаецца ў кніжнай шафе.
Праз тры дні па праглядзе сябры за півам даказваюць, што гэта так працуе квантавая фізыка, "там усё па навуцы, вікіпэдыю пачытай, калі ня верыш".