Кіно

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

26 лістапада ў кінатэатры «Масква» прайшла прэм'ера кароткаметражкі «Быць байцом», якую стваральнікі прадстаўляюць як першы беларускі файт-фільм. Яго працягласць усяго 13 хвілін. 

Да гучнага статусу падкапацца складана: у даўным-даўно папулярным ва ўсім свеце жанры баксёрскай драмы ніхто з нашых рэжысёраў сапраўды сябе дагэтуль не спрабаваў, піша Onliner.by.

На ідэю карціны 23‑гадовага Марка Верамейчыка натхніла ў тым ліку і ўласнае спартыўнае мінулае. Дзіцем ён каля дзесяці гадоў займаўся муай-тай у вядомым сталічным клубе адзінаборстваў «Чынук» на праспекце Машэрава.

Праз гады Марк вярнуўся туды ўжо ў якасці рэжысёра: большасць сцэн «Быць байцом» было знята проста ў яго баксёрскай альма-матар.

Фільм адметны яшчэ і тым, што досыць прыкметныя ролі ў ім выканалі сапраўдныя байцы — шматразовы чэмпіён Беларусі і свету па кікбоксінгу і муай-тай Юрый Сацук, а таксама шматразовая чэмпіёнка Беларусі і свету па муай-тай Алена Ляшкевіч (у спартсменкі вельмі цікавая роля-сюрпрыз — па сутнасці, самой сябе). Галоўнага героя сыграў акцёр Ягор Каржанаў, у якога, зрэшты, таксама ёсць даўні досвед заняткаў барацьбой.

Да беларускай прэм'еры фільм паспеў засвяціцца на кінафестывалях у ЗША, Вялікабрытаніі, Бразіліі, Індыі і Расіі.

«Быць байцом» — цалкам класічная гісторыя пра ганарлівага маладога баксёра, які, убачыўшы, што ў яго трэнера з'явіўся новы ўлюбёнец, выклікае таго на начны бой. Зразумела, паводле законаў жанру хлопец разам з сінякамі атрымае яшчэ і пару каштоўных жыццёвых урокаў.

Фільм ідзе ўсяго 13 хвілін — зроблены ён у якасці гэткага тызера поўнага метра, які плануецца. Бонусам на прэм'еры паказалі міні-дакументалку «Цана быць байцом» — нешта накшталт сумесі здымачнага закулісся і гісторыі самога рэжысёра.

Рэжысёр фільма Марк Верамейчык

Хто наогул такі Марк Верамейчык і што ён зняў да гэтага?

Малады талент з Мар'інай Горкі мільгае ў інфаполі ўжо некалькі гадоў, прычым яшчэ з падлеткавага веку. У 12 гадоў Марк пачаў здымаць у вёсцы ў бабулі кароткія скетчы — некаторыя з іх, дарэчы, у свой час трапілі нават у эфір «Вячэрняга Урганта».

У 18 хлопец, у якога за плячыма былі толькі падрыхтоўчыя курсы для паступаючых у Акадэмію мастацтваў, на свае грошы разгарнуў здымкі падлеткавай трагікамедыі «Зубрыла» — гэты фільм у выніку нават выйшаў у кінатэатральны пракат.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА7

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыццё дзэн-філосафа не мае місіі, яно мае дзэн». Бабарыка адказаў на адкрыты ліст Пракоп'ева13

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша13

Стала вядома, чаго хацеў чалавек, які ўчора падпаліў сябе ў цэнтры Варшавы3

Мірскі замак увайшоў у топ-100 найлепшых крэпасцяў свету3

У Арменіі вырашылі прыбраць расійскіх памежнікаў са сваіх межаў2

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА7

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць