23 лістапада памёр амерыканскі прадзюсар і акцёр Джэральд Р. Молен, вядомы найперш працай над фільмамі Стывена Спілберга. Пра ягоную смерць паведамілі сваякі, дакладная яе прычына не называецца. Джэральду Молену быў 91 год.

Джэральд Роберт Молен нарадзіўся 6 студзеня 1935 года ў горадзе Грэйт-Фолс у штаце Мантана. Ягонае дзяцінства прайшло ў Паўночным Галівудзе, куды пераехала сям’я.
У 1985 годзе Молен пачаў супрацоўнічаць са Стывенам Спілбергам, заняўшы пасаду дырэктара здымачнай групы падчас працы над фільмам «Колер пурпуровы». Пазней ён стаў прадзюсарам некалькіх карцін рэжысёра, у тым ліку «Капітана Крука» (1991), «Парку Юрскага перыяду» (1993) і «Спісу Шындлера» (1993). За апошні фільм Молен атрымаў прэмію «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм».
Ён таксама ўдзельнічаў у стварэнні такіх стужак, як «Чалавек дажджу» (1988), «Парк Юрскага перыяду: Загублены свет» (1997), «Амістад» (1997), «Іншы бок неба» (2001), «Асаблівае меркаванне» (2002), «Злаві мяне, калі зможаш» (2002).
Каментары