Грамадства

«Байсол» не фіксуе істотнага змяншэння данатаў і донараў

Фонд BYSOL не адзначыў істотнага падзення колькасці ахвяраванняў і ахвярадаўцаў пасля таго, як аднаго з яго заснавальнікаў, Андрэя Стрыжака, абвінавацілі ў харасменце. Пра гэта на брыфінгу паведаміла аперацыйная дырэктарка фонду Ганна Дапшэвічуце, піша Reform.news.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Нягледзячы на прыпыненне супрацоўніцтва з Міжнародным гуманітарным фондам, Bysol працягвае выплачваць аднаразовую дапамогу сем’ям палітвязняў і вызваленым. У кастрычніку палітвязні атрымалі дапамогу па тысячы еўра на агульную суму 21 тысяча еўра. Выплаты па экстранным зборы за верасень фактычна завершаныя.

Таксама скончыліся 16 персанальных збораў на агульную суму 34 908 еўра. У фондзе адзначаюць, што колькасць і памер данатаў застаюцца на сярэднім узроўні — без выразнага спаду або росту.

Што тычыцца эвакуацыі, то ў кастрычніку правялі пяць выездаў з Беларусі і разглядзелі 16 зваротаў. Закрыццё межаў істотна на гэты напрамак не паўплывала.

Bysol працягвае бясплатна кансультаваць беларусаў як унутры краіны, так і за яе межамі. За мінулы месяц па «гарачай лініі» правялі 172 кансультацыі. Паступаюць звароты, звязаныя з пераследам: людзей выклікаюць на «гутаркі» і допыты.

Раней сузаснавальніка Bysol Андрэя Стрыжака абвінавацілі ў харасменце. Унутраная камісія прапанавала цалкам спыніць з ім супрацоўніцтва і адхіліць ад любога кіраўніцтва ў фондзе. Аднак дырэкцыя з гэтым не пагадзілася і пакінула яго да сакавіка 2026 года. Пасля гэтага Міжнародны гуманітарны фонд выключыў Bysol са свайго складу. У верасні стала вядома, што Стрыжак усё ж пакідае каманду.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю10

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства4

Новы сезон серыяла «Бальніца Піт» выйдзе 7 студзеня

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць