Эканоміка

Красавіцкая кампанія «Газпрома»: месяц, поўны поспехаў

Будаўніцтва газаправодаў — Nord Stream праз Балтыку і аналагічнага South Stream праз Чорнае мора — асноўная стратэгія «Газпрома» на наступныя 50 гадоў, бо такі час мусяць працаваць падводныя трубаправоды, якія маюць умацаваць панаванне «Газпрома» на прасторы былога ўсходняга блоку і забяспечыць экспансію на заходнія рынкі.

Нямецкія эколагі адклікалі пазоў супраць дазволу нямецкіх ўладаў на пракладку трубаправода, і яго пракладанне ў нямецкіх тэрытарыяльных водах пачнецца, як і было запланавана, у сярэдзіне траўня.

У 2012 годзе, калі ўсё будзе гатова, трубаправод Nord Stream будзе пераносіць праз Балтыйскае мора ў Германію 55 мільярдаў кубаметраў газу ў год. Гэта амаль дзесятая частка аб’ёмаў, у якіх спажываюць газ у краінах Еўрапейскага саюза. Першапачаткова будаўніцтва мела галоўнай мэтай павелічэнне паставак газу ў Вялікабрытанію. Але планы змяніліся, і газ, што будзе праз Балтыку дастаўляцца ў Германію, пойдзе далей — у Данію, Францыю, Нідэрланды, Вялікабрытанію, а таксама на ўсход — у Чэхію і Польшчу.

Трубаправод «Набука», што мае стаць канкурэнтам для газпромаўскіх, будуе аўстрыйскі кансорцыюм. Гэты трубаправод прызначаны для транзіту газу з блізкаўсходніх краінаў і краінаў над Каспійскім морам праз Турцыю ў Паўднёвую Еўропу.

Аўстрыйскі канцлер Рыхард Файман заявіў, што газпромаўскі і аўстрыйскі праекты паміж сабой не канкуруюць, але лічбы супярэчаць словам. South Stream і «Набука» будуюцца адначасова і мусяць пастаўляць больш за 60 мільярдаў кубаметраў газу ў год. Немагчыма, каб попыт на газ у Цэнтральнай Еўропе настолькі ўзрос. Таму эксперты лічаць, што пераможа трубаправод, пабудаваны раней.

Планавалася, што галоўным пастаўшчыком газу для праекту «Набука» павінен стаць Азербайджан. Але ў сярэдзіне красавіка Баку заявіў, што здабыча газу з радовішчаў на Каспійскім моры адсоўваецца з 2014 да 2017 г.

Яшчэ больш праблематычная сітуацыя склалася на Каўказе. Увосень 2009 году Турцыя заключыла пагадненне з Арменіяй, галоўным саюзнік Расіі ў гэтым рэгіёне. Гэта ўсхвалявала Азербайджан, які пасля распаду Савецкага Саюза спрачаецца з Ерэванам пра Нагорны Карабах. Баку запатрабаваў ад Турцыі больш высокай аплаты газу. У дадатак Арменія прыпыніла ратыфікацыю пагаднення з Турцыяй.

У гэтай блытаніне ўсё цяжэй планаваць бесперабойную дастаўку каспійскага газу праз Каўказ і Турцыю да трубаправоду «Набука». Гэта павялічвае прывабнасць трубаў «Газпрома», бо South Stream абыходзіць Турцыю і Каўказ.

Што датычыць Кіева, то ў перыяд паміж пачаткам будаўніцтва газаправоду Nord Stream і завяршэннем падрыхтоўкі да будаўніцтва South Stream Расія і Украіна заключылі выгадны для «Газпрома» кантракт «флот за газ». Кіеў вырашыў падоўжыць прынамсі на 25 гадоў дамову пра размяшчэнне вайсковых базаў Чарнаморскага флоту Расіі ў Крыме, тэрмін дзеяння якой заканчваецца ў 2017 годзе. У сваю чаргу Масква пагадзілася цягам найбліжэйшых 10 гадоў прадаваць Украіне газ з 30-працэнтнай зніжкай, не беручы за яго мыты.

Віктар Януковіч, які ў лютым выйграў прэзідэнцкія выбары ва Украіне, падчас перадвыбарчай кампаніі абвясціў, што яго прыярытэтам будзе зніжэнне кошту газу, што імпартуецца з Расіі. 20 красавіка было падпісанае пагадненне «флот за газ». На мінулым тыдні парламенты Расіі і Украіны ратыфікавалі пагадненне.

Але за некалькі гадзін да гэтага ў Кіеў прыляцеў Пуцін — адразу пасля заканчэння падрыхтоўкі ў Вене і Мілане да будаўніцтва South Stream. Можа быць, ужо тады ў галаве прэм’ер-міністра Расіі саспела ідэя, якая была агучаная ў апошні дзень красавіка і прывяла ў шок усіх, хто лічыў, што дамова «флот за газ» на доўгі час вызначыла «газавыя» стасункі Расіі з Украінай. «Я прапаную аб’яднаць «Газпром» і «Нафтагаз», — сказаў Пуцін. Кіраўніцтва «Газпрома» паведаміла, што перамовы пачнуцца пасля 9 траўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць