Здарэнні33

«Патрабаванні выходзяць за рамкі разумнага». У ГЗЦ на дзяўчынку пасыпаліся шкляныя дзверы — мама запатрабавала пуцёўку на мора сям'і

Мінчанка ў Instagram абвінаваціла кіраўніцтва дзіцячага забаўляльнага цэнтра ў халатнасці, з прычыны якой дачка жанчыны пацярпела з-за ўваходных дзвярэй, пішуць «Мінск-Навіны».

— 13 лістапада 2025 года ў 19:40 наша сямейнае свята ў дзіцячым цэнтры WOW Land (пр-т Пераможцаў, 84, Мінск) скончылася кашмарам. Наша старэйшае дзіця траўміравалі шкляныя дзверы, якія абрынуліся, — абураецца жанчына ў сацсетцы. — Гэта не проста няшчасны выпадак. Гэта прамое наступства халатнасці, якое прывяло да фізічных траўмаў, шпіталізацыі і наймацнейшай псіхалагічнай траўмы ўсёй нашай сям'і.

Аўтарка паста падрабязнасцямі не падзялілася, аднак, акрамя «справядлівасці, поўнай празрыстасці і пакрыцці шкоды», запатрабавала прадаставіць відэа падзення дзвярэй, фінансавыя дакументы, акты прыёму-перадачы і тэхабслугоўвання дзвярэй.

Мінчанка задаецца пытаннем, чаму адміністратар не аказаў першую дапамогу пацярпелай дзяўчынцы і не выклікаў хуткую. Таксама сцвярджаецца, што ў той дзень «не было заяўленай праграмы, вядучы аказаўся некампетэнтным, а імяніннік застаўся без віншавання».

Негатыўны водгук распаўсюдзіўся ў сеціве і набраў тысячы праглядаў.

Аднак у каментарах меркаванні падзяліліся, асабліва пасля з'яўлення там афіцыйнай пазіцыі адміністрацыі Wow Land Minsk:

«Мы зрабілі ўсё магчымае для вырашэння дадзенай сітуацыі: прапанавалі вярнуць грошы за свята, аплаціць лячэнне вашага дзіцяці і пакрыць выдаткі на псіхолагаў, аднак вы аддалі перавагу давяраць толькі сваім спецыялістам. Мы гатовы былі пайсці насустрач, але вашыя патрабаванні аб кампенсацыі паездкі на мора ўсёй Вашай сям'і, на жаль, выходзяць за рамкі разумнага і не звязаныя з лячэннем».

Удакладняецца, што цэнтр не мае дачынення да пабітых дзвярэй, бо з'яўляецца арандатарам памяшкання. Прадстаўнікі адміністрацыі папярэдзілі, што будуць звяртацца ў суд у выпадку далейшага распаўсюджвання паклёпу.

Між тым прадстаўнікі адміністрацыі ГЦ «Арэна Сіці» раскрылі падрабязнасці інцыдэнту:

- Пры зачыненні дзіцём дзвярэй адбылося іх поўнае разбурэнне. На месца неадкладна прыбылі супрацоўнікі аховы і адміністратары гандлёвага цэнтра. Нягледзячы на ​​нязначныя пашкоджанні скуры дзіцяці, выкліканых падзеннем аскепкаў шкла, было прынята рашэнне аб выкліку хуткай медыцынскай дапамогі, да прыбыцця якой на месцы інцыдэнту ўвесь час знаходзіліся прадстаўнікі адміністрацыі гандлёвага цэнтра і прадстаўнікі арандатара.

Паведамляецца, што пасля інцыдэнту адміністрацыя гандлёвага цэнтра і прадстаўнікі арандатара папрасілі прабачэння і пастаянна падтрымлівалі сувязь з законным прадстаўніком дзіцяці. Сям'і прапанавалі вярнуць грошы за аказаныя паслугі, а таксама кампенсаваць магчымыя затраты для аднаўлення дзіцяці.

- Гэта не задаволіла бацькоў дзяўчынкі, пасля чаго яны апублікавалі негатыўны пост у сацсетцы ў выгадным для сябе выглядзе, — лічаць у адміністрацыі гандлёвага цэнтра. - Мы не маем намеру паддавацца правакацыям з боку карыстальнікаў сацсетак, якія спрабуюць падагрэць цікавасць да інцыдэнту, і ўсе намаганні накіруем на ўстанаўленне прычын і абставінаў здарэння выключна ў рамках прававога поля.

Між тым, зараз высвятляюцца прычыны і абставіны разбурэння дзвярэй, вырабленых з загартаванага шкла, а ўпаўнаважанымі органамі праводзіцца праверка. 

Каментары3

  • Юзік
    25.11.2025
    маё меркаванне, гэтае шкло з усіх бакоў у грамадскіх прасторах ужо задзяўбло
  • В
    25.11.2025
    Кроме физической ребенку ведь и психологическая травма была нанесена. Соответственно, кроме покрытия лечения нужно покрыть и моральную компенсацию
  • Зойка
    26.11.2025
    Арендаторы и арендодатели на Мальдивы уже заработали.
    Своим клиентам они не могут этого позволить )

Цяпер чытаюць

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам1

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

«Наш цуд здарыўся!» Збор на ўкол «Залгенсма» для Даніка з Баранавічаў закрыты

Беларуска з двума дзецьмі ў Польшчы ўражаная, колькі людзей адгукнуліся на яе гісторыю і дапамаглі. І вельмі дзякуе чытачам «Нашай Нівы»7

90‑гадовую жанчыну ў Паўднёвай Карэі асудзілі за адмыванне грошай ад наркатрафіку сына

«Разбіліся непадалёк ад млына». Што кажуць мясцовыя пра дэльтаплан, які разбіўся ўчора4

«Яна скончана». Трамп заявіў пра завяршэнне вайны з Іранам3

5 самых танных кватэр Мінска. Вы здзівіцеся, што так дорага2

Мужчына выйграў працу Пікаса коштам 1 мільён еўра ў дабрачыннай латарэі, купіўшы латарэйны білет за 100 еўра

Трамп заявіў, што перамовы з Іранам могуць аднавіцца ў бліжэйшыя дні1

Мы моцна недаацэньваем, якую сілу маюць колеры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам1

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць