Грамадства11

У Гомелі адкрылі чарговыя муралы героям вайны. Па іх колькасці горад на першым месцы ў Беларусі

У апошнія гады Гомель захліснула хваля муралаў, прысвечаных героям «Вялікай Айчыннай вайны». Летась улады заявілі, што па іх колькасці горад на першым месцы ў Беларусі. Лічбу не ўдакладнілі, але, відаць, гаворка ідзе прыкладна пра дзясятак, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Вось і 26 лістапада ў сувязі з 82‑й гадавінай вызвалення горада адкрылі не толькі помнік Канстанціну Ракасоўскаму, але і два муралы на шматпавярховых дамах — Раману Цімафеенку і Рыгору Галавацкаму. Ураджэнец Чавускага раёна Цімафеенка быў адным з арганізатараў падпольнага руху ў Гомелі, загінуў у 1942-м. Ураджэнец Мінскага раёна Галавацкі быў удзельнікам вызвалення горада, загінуў у снежні 1943-га. 

Сёлета ў маі ўжо адкрылі тры муралы героям Савецкага Саюза: Георгію Жукаву, Рыгору Дзенісенку і Іллю Катуніну. Толькі апошні нарадзіўся ў Беларусі (Дзенісенка жыў у Гомелі пасля вайны).

З цывільных асоб у апошнія гады адкрылі мурал хіба толькі колішняму 1‑му сакратару ЦК КПБ Кірылу Мазураву — яго пазначылі як Героя Сацыялістычнай Працы.

Каментары1

  • акупанты шмат сваіх злачынстваў сьпісалі на немцаў
    27.11.2025
    Во дзе халуі. Магілы сваіх герояў знішчаюць, а замест ставяць помнікі крамлёўскім чэкістам. НКВД акупанты шмат сваіх злачынстваў сьпісалі на немцаў, як яны гэта справбавалі зрабіць, напрыклад, і з Катынем.

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць