Грамадства33

За стварэнне дваровага чата пасадзілі маладых настаўніцу і прадпрымальніцу

Марыну Храмцову і Аляксандру Дуброўскую абвінавацілі ў стварэнні «экстрэмісцкага фармавання».

Аляксандра Дуброўская (злева) і Марына Храмцова. Фота з іхніх старонак «Укантакце»

Аляксандры Дуброўскай з Магілёва 37 гадоў. Мяркуючы па сацсетках, яна скончыла Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.

Яна працуе настаўніцай англійскай мовы ў розных школах і цэнтрах дзіцячага развіцця Магілёва. Мае першую настаўніцкую катэгорыю.

Марыне Храмцовай 41 год. Яна родам з вёскі Амхавая ў Магілёўскім раёне. 

Марына Храмцова. Фота з яе старонкі «Укантакце»

Марына раней працавала прадпрымальніцай, прадавала падлогавыя пакрыцці. Яе ІП закрылася ў 2015 годзе, і пасля жанчына перайшла ў іншую фірму, якая займалася тым жа. 

Аляксандру Дуброўскую і Марыну Храмцову арыштавалі напрыканцы мінулага года. Іх асудзілі ў Магілёўскім абласным судзе па «справе дваровых чатаў». Абедзвюх вінавацілі ў «стварэнні экстрэміцкага фарміравання» (ч. 3 арт. 361‑1 КК). Вядома, што абедзве жанчыны атрымалі тэрмін у калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Конон Молодый
    30.11.2025
    маладымі ?
  • Малады Малодшы
    30.11.2025
    маладая дзеу́кі зусім ! ⭐⭐⭐
  • Гарны
    30.11.2025
    Глядзя на фота каго садзіць за краты гэтая улада.... То разумееш якія пачвары захапілі краіну!

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць