Грамадства

«Мужыкі, я новенькі». Злодзей зайшоў на будпляцоўку і абакраў рабочых у іх на вачах

Міліцыя Партызанскага раёна Мінска затрымала 38‑гадовага мінчука, які ўжо меў судзімасць, па падазрэнні ў крадзяжы грошай з бытоўкі на будаўнічай пляцоўцы.

Высветлілася, што мужчына праходзіў міма і вырашыў зайсці ў бытавое памяшканне. Там ён пачаў перабіраць чужыя рэчы — кішэні, кашалькі, сумкі — і знайшоў грошы, якія забраў сабе.

Калі ўсярэдзіну падчас гэтай аперацыі раптам зайшоў адзін з рабочых, зламыснік хутка зарыентаваўся, назваўся «новенькім» і такім чынам не выклікаў падазрэння. Пачуўшы гэта, рабочы з памяшкання выйшаў, а злодзей працягнуў сваю справу.

Усяго ён скраў больш за 1000 рублёў і, па яго словах, паспеў усё патраціць.

Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу.

Каментары

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць