Ва Украіне загінуў рэжысёр папулярнага тэлешоу «Арол і Рэшка» Васіль Хомка, які пад пазыўным Бейрут ваяваў у шэрагах Узброеных сіл Украіны.

«Сын, брат, любімы муж, тата, хросны, зяць, сябар, калега, пабрацім — сёння ўсе мы ў бясконцым смутку схіляем галовы перад тваёй ахвярай дзеля нашай будучыні і аддаём даніну павагі табе, Ваяр. Ты годна прайшоў свой шлях да апошняга імгнення і загінуў у баі, трымаючы зброю, абараняючы кожнага з нас, таму супакойся з мірам, а мы паклапоцімся пра тваю памяць», — напісала жонка загінулага Галіна Співак.

«Спачывай з мірам, спадар рэжысёр! Мае найлепшыя эпізоды былі з табой. Дзякуй табе. Убачымся. І яшчэ здымем нешта крутое. Глядзі пакуль лакацыю», — напісаў адзін з вядучых шоу Андрэй Беднякоў.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
Василь, спасибо тебе за передачу, она даёт нам надежду.