Музыка

«Песняры», Гюнэш і Вайцюшкевіч на адной сцэне

Вялікі канцэрт, прысвечаны кампазітару, класіку эстрады Ігару Паліводзе, адбудзецца 15 мая.

Поп-опера «Максім» паводле Багдановіча, што на пачатку 90-х зрабілася падзеяй культурнага жыцця краіны, цыкл «Беларушчына» паводле Купалы, песні на вершы Роберта Бёрнса, выкананыя «Песнярамі», шлягеры «Талака», «Сівы голуб», «Песня скрыпача»… Іх аўтар — Ігар Палівода (1950-1996) — кампазітар і піяніст, удзельнік ансамбля «Песняры» і аркестра на чале з Міхаілам Фінбергам.

15 мая ў Дзяржфілармоніі (Незалежнасці, 50) адбудзецца вялікі вечар-успамін, прысвечаны класіку эстрады. Адкрые канцэрт Гюнэш з песняй на вершы Багдановіча «Па-над белым пухам вішняў». Потым у поўным складзе выступяць «Песняры», запяюць песні на музыку або аранжыроўку Ігара Паліводы. Падрыхтаваны і сюрпрыз — збольшага невядомая праграма на народныя словы «Нёман», цыкл з 8 песень, у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага Народнага аркестра імя Жыновіча пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Казінца.

«Сам аўтар літаратурных дзённікаў і вершаў, Ігар заўсёды раўняўся на класікаў, а таксама на творчасць Барадуліна, Някляева, Гілевіча, — кажа Вольга Палівода, удава кампазітара. — Разам з тым адчуваў хараство словаў народных песень, дасканаліў да іх мелодыі».

На канцэрце, прысвечаным Ігару Паліводзе, таксама выступіць Зміцер Вайцюкевіч са шлягерам «Дробна-Драбніца».

«Артыстычнасць Вайцюшкевіча на маю думку вельмі пасуе стылю Ігаравых песняў», — дадае Вольга Палівода. — А Гюнэш — ці не адзіная на нашай эстрадзе, якая можа менавіта ўжывую яскрава спяваць».

Завяршыцца свята беларускай эстрады супольным выканнем усіх удзельнікаў канцэрту песні «Талака». Каб паслухаць песні выбітнага камапазітара ў выкананні найлепшых эстраднікаў краіны

трэба выдаткаваць усяго-толькі ад 6 да 25 тыс. Пачатак а 19-й.

Каментары

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць