Грамадства99

Як у СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам

Беларуска абурылася ўмовамі пражывання ў санаторыі «Брэстаграздраўніца», бо рэальныя нумары не адпавядаюць фатаздымкам на афіцыйным сайце. 

Сваім водгукам на санаторый «Брэстаграздраўніца» беларуска Ксенія падзялілася ў тыктоку. На яе меркаванне, умовы ў санаторыі жадаюць лепшага, піша BGmedia.

Санаторый «Брэстаграздраўніца» (ці «Бярэсце») месціцца ў Брэсцкім раёне, на тэрыторыі курорта Белае возера. Як вынікае з водгукаў турыстаў на Google maps, ягоны рэйтынг складае 4,3 зоркі з пяці, што лічыцца вышэйшым за сярэдні. Агулам наведвальнікі «Бярэсця» добра ацэньваюць паслугі ў месцы.

Аднак сярод мінусаў некаторыя адзначаюць «савецкую атмасферу», і «сярэдні ўзровень ежы».

Яшчэ чатыры гады таму наведвальнікі санаторыя звярталі ўвагу на адсутнасць належнага рамонту ў розных нумарах. Як вынікае са свежага відэа, якім падзялілася беларуска Ксенія, крытыку людзей так і не прынялі да ведама.

У відэаводгуку, якім падзялілася дзяўчына, відаць, што нумар у «Брэстаграздраўніцы» даўно не рамантаваўся: шпалеры на сценах адклейваюцца, дзвярныя ручкі засталіся нібыта з часоў СССР, шафы ледзь адчыняюцца, а ламінатнае пакрыццё наогул пашкоджанае. У ванным пакоі на трубе можна заўважыць сляды іржы.

Як выглядае нумар у санаторыі «Брэстаграздраўніца». Скрыншот з відэа 

«У Беларусі класныя санаторыі, давай з’ездзім», — іранізуе аўтарка відэа. Пазней па невядомых прычынах яна выдаліла свой ролік.

Як выглядаюць нумары на афіцыйным сайце санаторыя

У каментарах пад ролікам дзяўчына адзначыла, што на афіцыйным сайце «Бярэсця» фатаздымкі нумароў зусім іншыя. Па яе словах, «там усё выглядае прыстойна». 

Як вынікае з фатаграфій на сайце berestje.by, нумары санаторыя сапраўды выглядаюць акуратнымі і ўтульнымі. Некаторыя пакоі маюць сучаснае абсталяванне (як аднапакаёвыя, так і шматпакаёвыя), а іншыя — не рамантаваліся доўгі час. Але ні на водным здымку не бачна шпалер, што адклейваюцца, так і іншых недахопаў, якія адзначыла беларуска ў сваім відэароліку. Гэта, у сваю чаргу, можа заблытаць турыстаў, якія разлічваюць на камфортны адпачынак, але ў выніку атрымоўваюць «ката ў мяшку».

Нумар у «Бярэсці» на афіцыйным сайце. Фота: berestje.by
Як выглядае нумар у «Бярэсці» на афіцыйным сайце санаторыя. Фота: berestje.by

Кошты на аздараўленне ў «Брэстаграздраўніцы» — ад 97 да 150 рублёў за суткі (у залежнасці ад памеру пакоя).

«Савецкі» нумар у санаторыі. Фота: berestje.by

Што кажуць каментатары

У каментарах пад ролікам прагучалі розныя меркаванні. На думку адных людзей, беларуска сама вінаватая ў сітуацыі, бо яна вырашыла «зэканоміць» на паслугах і абрала для сябе самы танны пакой.

Хтосьці наогул адмаўляе сапраўднасць самога відэа: «Нешта я такога ў «Бугу» не прыкмеціла. І не факт, што тут санаторый паказалі, а не нейкую кватэру. Зараз вельмі шмат жадаючых паклёпнічаць на Беларусь!» — адзначаюць карыстальнікі.

Іншыя ж, наадварот, палічылі, што такія ўмовы — недапушчальныя, бо за гэта так ці інакш плацілі грошы:

«Людзі, вы сур’ёзна? Прычым тут заплаціў, зэканоміў і астатняе? Сам стан пакою, мэблі і тэхнікі вас не засмучаюць? Гэта ж не ўмовы для пражывання чалавека! Куды глядзіць адміністрацыя санаторыя? Прабачце, але ў такое няма жадання ехаць за бясплатна, а тут за гэта і грошы заплацілі», — напісала дзяўчына ў каментарах.

Каментары9

  • З Польшчы
    16.12.2025
    Шмат працаваў у камандзіроўках у Польшчы. Там такое паўсюль: гатэль намінальна трохзоркавы, а на самой справе, як заедзеш, то жах. Часта не прыбрана і не зменена пасцельная бялізна. Затое грошы бяруць ня малыя...
  • Жрыце
    16.12.2025
    Назад у СССР.
  • Беларусам камунізм зусім не цікавы
    16.12.2025
    Жрыце, "Назад у СССР. " хто ? маскоўскія алігархі, як путін (самы заможны чалавек ў свеце ) ? а Беларусам камунізм зусім не цікавы , жывуць зарабляюць патроху, а гэтыя cccpa "спа" трэба на продаж даўно

Цяпер чытаюць

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пешкі ідзе 3000 кіламетраў з Варшавы да Іспаніі — гатовы ночыць у лесе і мыцца ў рэчцы9

Якія льготы страцяць жыхары Гомеля праз вывад горада з чарнобыльскай зоны2

У Беларусі ўжо +30°C1

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ12

Расійскі дрон ганяўся за прадаўцом на вуліцы Херсона і выбухнуў ВІДЭА3

Шмыгаль назваў, якую новую мэту па знішчэнні ва Украіне паставіла сабе Расія9

Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка2

Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries16

Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць