Грамадства88

«Плот крыві». Менавіта гэта робяць у адной з мінскіх медустаноў

Мінчук Анатоль узяў талончык у электроннай чарзе на аналіз крыві ў адной са сталічных медустаноў. Пакуль чакаў, звярнуў увагу на памылку ў беларускамоўным надпісе на квітку: там «забор крови» пераклалі з рускай мовы як «плот крыві», заўважыла «Люстэрка».

Талон з няправільным перакладам на беларускую. Фота: threads.com/@ph.redzin

Анатоль падзяліўся ў сацсетцы фота талончыка з паліклінікі і з іроніяй падпісаў яго: «Забор крови» па-беларуску». На квітку было напісана, што мужчыну чакае «плот крыві», што выглядае даволі камічна.

Памылка ўзнікла праз асаблівасці моў: у рускай мове слова «забор» можа абазначаць і агароджу, і працэс узяцця аналізу, а ў беларускай гэтыя значэнні перадаюцца рознымі словамі. Правільна было б напісаць «узяцце крыві», але перакладчык выбраў значэнне слова «забор» як «агароджа» і пераклаў яго як «плот».

Карыстальнікі ў каментарыях пачалі жартаваць. Адна жанчына прызналася, што спачатку разгубілася, а потым нават падумала, што «плот крыві» — гэта нейкі медыцынскі тэрмін на лаціне. Іншая адзначыла, што і нейрасеткі, і Google-перакладчык прапануюць правільны беларускі варыянт.

Далей каментатары разгарнулі сапраўдны фестываль гумару: успаміналі песню Юрыя Лазы «Плот», прыводзілі прыклады іншых недарэчных перакладаў, прыдумлялі «трылеры» пра кроў і платы, а таксама дзяліліся гісторыямі з вакзалаў і ўніверсітэтаў, дзе аўтаматычны пераклад выглядаў не менш абсурдна.

Каментары8

  • Плотнік
    23.12.2025
    Адзін з вынікаў праўлення Лукашэнкі... Беларуская мова для грамадзян як замежная
  • 23.12.2025
    Ў жыцьці бы не здагадаўся што , ў гэтым выпадку " плот крыві " трэба зразумець не як " згарода крыві " , а як машынны пераклад на мову . Мусіць аўтар доўга чакаў у чарзе і меў час на роздум .
  • Paliašuk
    23.12.2025
    Плот крыві па групах:
    ІІІ - недасяжны ідэал
    IV - нехта лазіў за яблыкамі
    ІІ - дуэль на штахетах ля сельскай дыскатэкі
    І - адзнака па беларускай мове аўтару пераклада.

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах41

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу6

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах41

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць