Рубіа: Пагаднення пра энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай пакуль няма
Пра яго раней казаў Трамп.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што дамоўленасці аб энергетычным замірэнні паміж Расіяй і Украінай, пра якое раней казаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, пакуль няма. Але, паводле яго слоў, такая дамоўленасць была б цалкам лагічнай, піша Украінская служба «Радіо Свобода».
«Гэтая вайна не ідзе на карысць ніводнаму з бакоў. Яна, безумоўна, шкодзіць Украіне і мае жахлівыя наступствы для Расіі», — сказаў Рубіа ў інтэрв’ю радыё WABC.
Ён падкрэсліў, што вайна Расіі супраць Украіны завершыцца дзякуючы «дамоўленасці, дасягнутай шляхам перамоў», а не дзякуючы ваенным перамогам.
ЗША, паводле слоў Рубіа, гатовыя і надалей дапамагаць бакам пераадольваць супярэчнасці, «але, відавочна, цяпер, сёння, мы яшчэ не на гэтым этапе».
-
Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп
-
Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні
-
Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі
Каментары