Свет1111

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні

Заява прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра намер закупляць беларускія калійныя ўгнаенні, каб знізіць залежнасць ад Канады, выклікала насцярожаную рэакцыю ў канадскай горназдабыўной галіне. Канадскія СМІ адзначаюць, што ўдзельнікі рынку сумняваюцца ў эканамічнай і лагістычнай мэтазгоднасці такіх паставак, але пры гэтым бачаць рызыку для ўласных даходаў, піша Office Life.

Калійныя распрацоўкі ў Канадзе. Фота: James MacDonald/Bloomberg via Getty Images

Каля 80% калійных угнаенняў, якія ЗША імпартуюць, паступае з Канады. На амерыканскі рынак накіроўваецца амаль палова канадскага экспарту калію, што прыносіць краіне каля 4,2 мільярда даляраў штогод. Цяпер гэтыя ўгнаенні вызваленыя ад амерыканскіх мытаў.

У Канадзе працуюць 10 калійных шахтаў, якія належаць кампаніям Nutrien, The Mosaic Company, Compass Minerals і K+S Potash Canada. Усе яны размешчаныя ў правінцыі Саскачэван і разам забяспечваюць амаль траціну сусветнай вытворчасці калію.

Прэзідэнтка Горназдабыўной асацыяцыі Саскачэвана Пэм Шван сумняваецца, што беларускі калій зможа цалкам выцесніць канадскі. Па яе словах, канадскія вытворцы працуюць ва ўмовах сусветных цэн, якія фармуюцца рынкам і перамовамі, і беларускім пастаўшчыкам давядзецца дзейнічаць у тых жа ўмовах.

Галіновая арганізацыя Fertilizer Canada, у сваю чаргу, звярнула ўвагу на перавагі геаграфічнай блізкасці канадскіх паставак. Асабліва важнай яна лічыць магчымасць хутка забяспечваць амерыканскіх фермераў угнаеннямі ў крытычныя перыяды пасяўной кампаніі. Паводле ацэнак арганізацыі, інтэграваная паўночнаамерыканская сістэма паставак дапамагае падтрымліваць прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі, даступнасць угнаенняў і харчовую бяспеку ў абедзвюх краінах.

Канадскія эксперты таксама адзначаюць лагістычныя праблемы. Эканаміст Эрын Уір заявіў, што Канада мае істотную перавагу дзякуючы непасрэдным чыгуначным пастаўкам у сельскагаспадарчыя штаты ЗША. Для беларускага калію спатрэбілася б дастаўляць прадукцыю караблямі ў амерыканскія парты, а затым перагружаць яе на цягнікі, што значна павялічвае выдаткі. Акрамя таго, эксперт сумняваецца, што Беларусь мае дастаткова свабодных рэзервовых аб'ёмаў для такіх паставак.

Разам з тым у Канадзе разглядаюць ініцыятыву Трампа як рэальную пагрозу для цэнаўтварэння. Прафесар эканомікі Універсітэта Рэджайны Джэйсан Чайлдс адзначыў, што канадскія вытворцы доўгі час атрымлівалі выгаду ад адсутнасці Беларусі і Расіі на паўночнаамерыканскім рынку. Калі беларускі калій вернецца на гэты рынак у значных аб'ёмах, канадскім кампаніям давядзецца канкурыраваць з ім, што можа паўплываць на іх даходы і цану продажу прадукцыі.

Да ўвядзення санкцый у 2021 годзе Беларусь пастаўляла ў ЗША крыху больш за 700 тысяч тон калійных угнаенняў штогод. Амерыканскія санкцыі супраць беларускага калію былі адмененыя толькі ў канцы 2025 года.

11 верасня Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Беларусь ужо пачала пастаўляць калійныя ўгнаенні ў ЗША. Пры гэтым ён адзначаў, што ў гэтым годзе Беларусь не можа адразу накіраваць туды вялікія аб'ёмы, паколькі асноўная частка прадукцыі ўжо закантрактаваная.

Каментары11

  • Жвір
    22.09.2026
    Трамп панты кідае, ніякай т.з. здзелкі ня будзе, карыстаецца нібыта гатовай здзелкай з Лукою, як нейкім дадатковым рычагом ў стасунках з Канадаю, а там зь яго проста рагочуць.
  • Саскачывам
    22.09.2026
    Канада - гэта губернія ЗША. Таму вызначаць будуць менавіта ЗША. Прэзідэнт Трамп. А справа мясцовых гарлапанаў - забяспечыць працу ЖКГ, адукацыйных установаў і своечасовага вывазу смецця.
  • Indrid Cold
    22.09.2026
    Не педафіл і не сябра Джэфры Эпштэйна проста не ўмее лічыць, што танней - прывезьці калій ад суседа ю, ці прывезці калій праз паўсвету.
    Для лукі гэта таксама пытанне, наколькі гэты калій павінен быць дармовы, каб мог канкураваць з больш якасным і танным Канадскім каліям. Акрамя таго, рабочыя белкалія - рыхтуйцеся, каб зрабіць цэнтр прыбытку -эканоміць будуць на вас і вашай бяспецы.

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы10

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра31

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы10

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць