Грамадства22

Беларуская выстава адкрылася ў адным з найбольшых музеяў Кіева

Выстава «За нашу і вашу свабоду» праходзіць у Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне.

19 верасня ў Кіеве ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне, адкрылася выстава «За нашу і вашу свабоду». Яна знаёміць з беларускай нацыянальнай сімволікай, вайсковай формай і ўзнагародамі беларускага вызвольнага руху.

Адкрыццё адбылося ў Дзень беларускага нацыянальнага сцяга і герба, роўна праз 35 гадоў пасля гістарычных рашэнняў Вярхоўнага Савета, паведамляе рух «Воля» ў сваім фэйсбуку.

Экспазіцыя праводзіць наведвальнікаў праз розныя эпохі беларускай гісторыі: ад Полацкай дзяржавы і Вялікага Княства Літоўскага, праз Беларускую Народную Рэспубліку, Слуцкі збройны чын і беларускія вайсковыя фармаванні ХХ стагоддзя, да сучаснага змагання за вольную Беларусь.

На выставе прадстаўленыя гістарычныя і сучасныя сцягі, праекты дзяржаўнай сімволікі, нацыянальнай сістэмы ўзнагарод, праект пашпарта вольнай Беларусі, а таксама сімволіка і форма будучага беларускага войска. Экспазіцыйныя стэнды дапаўняюць маніторы з інфармацыйнымі матэрыяламі. У актавай залі музея адбылася лекцыя пра гісторыю беларускіх нацыянальных сімвалаў.

На адкрыцці выступілі старшыня Геральдычнай рады «Пагоня» і беларускі добраахвотнік Мікіта Забуга, а таксама сябра гэтай рады Алесь Чайчыц. Украінскія ўдзельнікі падзякавалі беларускім добраахвотнікам, якія бароняць незалежнасць Украіны. Памяць загінулых беларускіх ваяроў ушанавалі хвілінай маўчання.

Сярод гасцей былі байцы роты «Воля», чальцы руху «Воля» і руху «Каліноўцы». Выставу таксама наведаў Яраслаў Чарнагор, пасол па асаблівых даручэннях Міністэрства замежных спраў Украіны, які адказвае за сувязі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Каментары2

  • Ваявацель мамкін
    23.09.2026
    Забуга ўжо і сюды дабраўся са сваім неіснуючым войскам. Ішоў бы лепш дызайнерам вопраткі працаваць, калі фетыш на бліскучыя рэчы і ўніформу, зараз толькі дыскрыдэтацыяй займаецца. Наша ніва, чаму не апублікуеце інфармацыю пра тое колькі ваяваў і ў якой якасці, і чаму ваяры яго ў найлепшым выпадку ігнаруюць?
  • .
    23.09.2026
    То-бок, праекты (прапановы) Геральдычнай Рады "Пагоня" Забугі.
    Спачатку чамусьці падумаў, што паказваюць тое, што ёсць, выкарыстоўваецца зараз.

Цяпер чытаюць

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?3

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»13

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?3

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць