Здарэнні22

12‑гадовыя школьніцы з Мінска перадалі махлярам 50 тысяч бацькоўскіх грошай

Дзяўчынкі ў інтэрнэце пазнаёміліся нібыта з аднагодкамі і неўзабаве ім даслалі геалакацыю для сустрэчы.

Затым з імі звязаліся невядомыя і паведамілі, што іх персанальныя даныя трапілі ў рукі злачынцаў, а сем’і знаходзяцца ў небяспецы, паведамляе прэс-служба МУС.

Пасля гэтага пачалі паступаць паведамленні нібыта ад следчага, які пагражаў арыштам бацькоў. Каб гэтага пазбегнуць, адна з пацярпелых сабрала зберажэнні сваёй сям’і, забрала грошы ў другой дзяўчынкі і перадала незнаёмцу каля 50 тыс. рублёў.

Аператыўнікі затрымалі кур’ера — 29‑гадовага жыхара суседняй краіны, які прыбыў у Мінск для выканання заданняў куратара.

Грошы ён перадаў пасярэдніку і накіраваўся на вакзал, дзе быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Распачата крымінальная справа за махлярства.

Каментары2

  • Зноу́?...
    12.01.2026
    Аператыўнікі затрымалі кур’ера — 29‑гадовага жыхара суседняй краіны

    Літвы, Польшчы, Латвіі, Украіны?...)
  • Алё
    12.01.2026
    Зноу́?..., Іншых суседзяў Беларусі не ведаеце?

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў65

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы запусцілі збор на генератары «Цяпло для Украіны»19

Расія прадае замежныя актывы «Лукойла» амерыканцам1

Беларуска спецыяльна купіла квіткі, каб сустрэць Новы год у цягніку2

Апублікавалі ўліковы лісток дзеда Джарэда Кушнера. Ён партызаніў на Навагрудчыне3

У Сочы ўжо шосты месяц шукаюць зніклую беларуску1

Пракоп'еў: Бабарыка не выканае сваёй місіі, калі не аб'яднаецца з Ціханоўскім, чые стрымы маюць вялікую грамадскую карысць74

У Мінску строяць планы, як заахвоціць аўтамабілістаў карыстацца метро2

Украіна ўпершыню ў гісторыі збіла ў баі рэактыўны дрон пры дапамозе лазера16

Польшча прапанавала НАТА пачаць збіваць расійскія ракеты над тэрыторыяй Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў65

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць