Свет11

Назарбаеў прыняў новую канцэпцыю нацыябудаўніцтва

Пры канцы існавання СССР казахі сталі меншасцю ў сваёй нацыянальнай рэспубліцы. За 20 гадоў незалежнасці іх доля ў насельніцтве рэзка вырасла. Па-першае, з краіны выехалі многія мігранты ў першым і другім пакаленні. Па-другое, у Казахстан пераехала каля мільёна аралманаў — этнічных казахаў-перасяленцаў з іншых краінаў. У цэлым доля казахаў вырасла з 48 да 63%.

А разам з уйгурамі, дунганамі, узбекамі і іншымі карэннымі нацыянальнымі меншасцямі казахі цяпер складаюць абсалютную большасць насельніцтва краіны — амаль 70% насельніцтва.

Яшчэ 20 гадоў таму многія меркавалі, што заселеная расейцамі і нашчадкамі ссыльных поўнач можа аддзяліцца ад рэшты краіны. Назарбаеў проціпаставіў гэтаму пераезд сталіцы ў Астану і палітыку кантролю за расейскімі нацыяналістычнымі арганізацыямі.

Урад Казахстана ўхваліў план дзеянняў па рэалізацыі новай Дактрыны нацыянальнага адзінства — дакумента, які акрэслівае асноўныя накірункі нацыябудаўніцтва. Назарбаеў падпісаў гэтую дактрыну 29 красавіка. Як сказаў міністр культуры Мухтар Кул-Мухаммед, паводле яе будуць створаныя новыя СМІ на казахскай мове, а таксама пляцоўкі міжнацыянальнага дыялогу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць