Свет44

«Самае гуманнае рашэнне». У брытанскім заапарку ў адзін дзень усыпілі двух састарэлых неразлучных сяброў

У заапарку брытанскага горада Ньюквей у адзін дзень правялі эўтаназію капібары па мянушцы Джонсан і бразільскага тапіра Эла. Гэтыя жывёлы былі даўнімі сябрамі і жылі разам у адным вальеры, паведамляе Бі-бі-сі.

Капібара Джонсан і тапір Эл. Фота: Newquay Zoo

Са слоў супрацоўнікаў заапарка, і капібары, і тапіры — спакойныя і сацыяльныя жывёлы, таму за гады сумеснага жыцця яны моцна прывязаліся адна да адной і былі амаль неразлучныя.

Апошнія месяцы дзевяцігадовы Джонсан і дваццацігадовы Эл мелі сур’ёзныя праблемы са здароўем, звязаныя з узростам. У выніку адміністрацыя прыняла рашэнне пра эўтаназію. Яе правялі ў адзін дзень, каб ніводная з жывёлін не засталася ў адзіноце пасля страты кампаньёна.

Тапір Эл і капібара Джонсан. Фота: Newquay Zoo

Прадстаўнікі заапарка адзначылі, што развітанне з абодвума адначасова было цяжкім, але яны лічаць гэта самым гуманным рашэннем. Смерць Джонсана і Эла назвалі вялікай стратай як для супрацоўнікаў, якія даглядалі жывёл, так і для наведвальнікаў заапарка.

Каментары4

  • Факт жыцьця
    27.02.2026
    Не так і ружова, На жаль, многія людзі сваімі паводзінамі даказваюць, што яны жывёлы.
  • рэжым бога?
    27.02.2026
    Не так і ружова, па-твойму, чалавек - бог?)
    Такая ж істота, як і у́се жывёлы!
    А асобныя двуногія нават горшыя за жывёл...
  • Ёсік
    27.02.2026
    Вось так могуць і з намі абысьціся нашчадкі, калі застанешся даўжэй, чым яны лічаць.

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр бізнэсмен Лучанскі, якога часопіс Time у 1990‑х назваў «самым небяспечным нязлоўленым злачынцам у свеце»1

Славутага беларускага псіхолага абвінавацілі ў харасменце. Праз гэта цяпер могуць быць праблемы не толькі ў яго43

У Мінску з'явіліся кантэйнеры для непатрэбнага адзення і абутку. Дзе яны стаяць

Жыгар: Лабісты Лукашэнкі неўзабаве выступяць з адкрытым лістом за «далучэнне ЕС да гуманітарнага трэку»120

«Ну што, піндос, наваяваўся? Зараз мы табе пакажам». Як здзекваліся ў расійскім палоне з амерыканца Хабарда, якога выпусціў Пуцін6

Сэрвіс Airbnb забараніў патрабаваць ад гасцей прыбіраць апартаменты і мыць посуд3

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць