Свет22

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана

Па словах крыніцы тэлеканала CNN, новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі атрымаў траўмы ў самы першы дзень бамбардзіровак, якія ЗША і Ізраіль пачалі супраць Ірана.

Маджтаба Хаменеі (у цэнтры) у 2019 годзе. Фота: AP Photo/Vahid Salemi

Паведамляецца, што ў 56‑гадовага Маджтабы Хаменеі пералом ступні, а таксама сіняк каля левага вока і невялікія парэзы на твары. Раней ізраільская крыніца сцвярджала, што ён быў паранены падчас замаху на яго жыццё.

Пасол Ірана на Кіпры Алірэза Саларыян заявіў, што Хаменеі атрымаў раненні падчас таго ж авіяўдару, у выніку якога загінуў ягоны бацька — 86‑гадовы былы вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі — разам яшчэ з пяццю членамі сям’і.

З моманту абвяшчэння 9 сакавіка пра яго абранне вярхоўным лідарам Маджтаба Хаменеі не з’яўляўся публічна. Паводле дыпламата, гэта можа тлумачыцца яго траўмамі. Пры гэтым сын прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна заявіў, што новы кіраўнік краіны знаходзіцца ў бяспецы і сур’ёзных прычын для клопату адносна яго стану няма.

Іранскія дзяржаўныя СМІ пакуль выкарыстоўваюць архіўныя відэа з удзелам Маджтабы Хаменеі, а таксама выявы, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту.

Да прызначэння на найвышэйшую пасаду Маджтаба Хаменеі вёў даволі закрыты лад жыцця, але лічыўся ўплывовай фігурай у сетцы ўлады, створанай яго бацькам. Ён мае цесныя сувязі з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі і прадстаўнікамі іранскай эканамічнай эліты. Назіральнікі мяркуюць, што яго палітычныя погляды могуць быць нават больш радыкальнымі, чым у бацькі.

У 2019 годзе амерыканскі Мінфін увёў супраць Маджтабы Хаменеі санкцыі, абвінаваціўшы яго ў супрацоўніцтве з іранскімі сілавымі структурамі. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп цяпер таксама назваў яго прызначэнне «непрымальным».

Каментары2

  • Барадзед
    12.03.2026
    Как долго он проживет на этой должности?
  • ?
    12.03.2026
    А што Аллах мяркуе на конт выяў ШІ без падбітага вока?

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць