Грамадства

Асудзілі за хабар былога намесніка старшыні Гродзенскага райвыканкама

Былы намеснік старшыні Гродзенскага райвыканкама атрымаў 7,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за сістэматычнае атрыманне хабару, паведаміла тэлерадыёкампанія «Гродна».

Скрыншот з відэа

Паводле матэрыялаў справы, хабар чыноўнік атрымліваў не адзін раз, а на працягу доўгага перыяду — прыкладна са снежня 2023 года па ліпень 2025 года. Грошы і будаўнічыя матэрыялы перадавалі яму прадстаўнікі камерцыйных структур. Узамен ён аказваў ім садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў, якія ўваходзілі ў яго службовыя паўнамоцтвы.

Гаворка ішла пра тое, каб гэтыя кампаніі маглі ўдзельнічаць у працэдурах дзяржаўных закупак і атрымліваць перамогу ў іх. Таксама намеснік старшыні райвыканкама спрыяў заключэнню і выкананню кантрактаў на будаўнічыя, рамонтныя і мантажныя работы, дапамагаў з выбарам падрадчыкаў і субпадрадчыкаў. Акрамя гэтага, пры яго садзейнічанні своечасова пералічваліся грошы, у тым ліку авансы, і аплачваліся ўжо выкананыя работы раней тэрміну.

Следства і суд палічылі, што такія дзеянні насілі сістэматычны характар і былі накіраваныя на незаконнае ўзбагачэнне.

Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў яго вінаватым і вынес прысуд: 7,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дадаткова прызначаны штраф сумай 450 базавых адзінак (каля 20 тысяч рублёў), а таксама забарона на 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з уладай і кіраваннем, у тым ліку тыя, што прадугледжваюць адміністрацыйныя і арганізацыйныя функцыі або маюць юрыдычнае значэнне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць