Здарэнні

З Украіны ў Беларусь насоўваецца вялікі лясны пажар

На мяжы Беларусі з Украінай узнікла пагроза буйнога ляснога пажару, які рухаецца з украінскага боку ў напрамку Гомельскай вобласці, паведаміла Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле інфармацыі Мінлясгаса, агонь ужо знаходзіцца прыкладна за 2 кіламетры ад беларускай тэрыторыі. У зоне рызыкі — лясы Мілашавіцкага лясгаса, што ў Лельчыцкім раёне. Сітуацыя ацэньваецца як напружаная, бо гаворка ідзе пра шырокі фронт пажару, які цяжка стрымліваць.

Леснікі рыхтуюцца да найгоршага сцэнарыя: калі агонь дасягне мяжы, яго будуць тушыць сіламі некалькіх лясгасаў Гомельшчыны. У гатоўнасці знаходзяцца больш за 80 чалавек з розных устаноў, у тым ліку з Нараўлянскага, Мазырскага, Ельскага, Жыткавіцкага і Калінкавіцкага лясгасаў.

На мяжы дзяжураць больш за 15 адзінак тэхнікі, уключаючы пажарныя машыны. Чакаецца, што найбліжэйшую ноч работнікі лясной гаспадаркі правядуць у рэжыме ўзмоцненага дзяжурства, сочачы за развіццём сітуацыі і гатовыя дзейнічаць у любы момант.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак5

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак5

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць