Грамадства

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Гарналыжны комплекс «Лагойск», які ў ліпені гэтага года прадалі з аўкцыёну амаль за 20 мільёнаў рублёў, выкупіла кампанія «ГрандХаўзІнжынірынг» — яна звязаная з Дзмітрыем Баскавым, высветліла выданне «Люстэрка». Але ў публічным дагаворы па здзелцы са спартцэнтрам фігуруе іншая фірма — «Гандлёвы дом Прастор», — якая адраджае гандлёвую сетку ProStore і звязана з былой бізнес-імперыяй Юрыя Чыжа.

Гарналыжны комплекс «Лагойск». Фота: «Планета Беларусь» 

У сакавіку гэтага года стала вядома пра закрыццё гарналыжнага комплексу «Лагойск». Мясцовыя ўлады патлумачылі тады, што комплекс быў арыштаваны судом і рыхтаваўся да продажу праз аддзел прымусовага выканання. Юрыстка мінулага ўладальніка — кампаніі «Трайпл» — удакладняла, што комплекс прыпыняе дзейнасць.

У ліпені комплекс прадалі з аўкцыёну. За яго змагаліся два ўдзельнікі, і канчатковая цана дасягнула 19 мільёнаў 553,4 тысячы рублёў.

Хто стаў новым уладальнікам

Як высветліла «Люстэрка» дзякуючы крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, новым уласнікам маёмасці комплексу стала кампанія «ГрандХаўзІнжынірынг». Гэтая фірма будавала ў Мінску жылы комплекс «Квартал на Грушаўцы».

Скандальны спартыўны функцыянер і сенатар Дзмітрый Баскаў валодае ў ёй доляй у 13%, а яго асноўныя партнёры — Генадзь Нарадоўскі і Дзяніс Сташкевіч — маюць па 25,5% кожны. Яшчэ 32% — у нямецкай Mamrud & Smuskovics Beteiligungsgesellschaft.

Дзмітрый Баскаў — функцыянер з хакейнай абоймы Лукашэнкі, былы асабісты трэнер Мікалая Лукашэнкі. Пасля працы з камандай Аляксандра Лукашэнкі ён хутка прасунуўся па кар'ернай лесвіцы ў беларускім хакеі. Спачатку займаў пасаду гендырэктара мінскага «Дынама», затым узначаліў Федэрацыю хакея Беларусі і стаў членам выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У 2021 годзе Міжнародная федэрацыя хакея адхіліла Баскава на пяць гадоў, адзначыўшы на яго цесныя сувязі з сям'ёй Лукашэнкі і датычнасць да інцыдэнту, у выніку якога загінуў Раман Бандарэнка. Нядаўна тэрмін ягонай дыскваліфікацыі прамінуў, і пасля таго Баскаў адразу ўзначаліў назіральную раду хакейнага «Дынама» з Мінска. 

У апошнія гады Баскаў актыўна пашырае свой бізнэс, захопліваючы ўсё новыя кірункі, у тым ліку шляхам прыдушэння канкурэнцыі за кошт свайго становішча.

«ГрандХаўзІнжынірынг» цяпер шукае работнікаў для працаўладкавання на тэрыторыі гарналыжнага комплексу. Там патрэбныя электраманцёр, слесар-сантэхнік, прыбіральшчык і пакаёўкі. У аб'явах пазначана, што гэтыя вакансіі будуць актыўныя з 1 снежня.

Месца адпачынку таксама можа быць звязана з новым уладальнікам ProStore.

Нягледзячы на тое, што валодае маёмасцю комплексу кампанія Баскава, яна нідзе не фігуруе на сайце спарткомплексу. У якасці выканаўцы паслуг па публічным дагаворы пазначаны «Гандлёвы дом Прастор». Ад яго імя дзейнічае намесніца дырэктара па кіраванні ГСАК «Лагойск» Юлія Раманоўская. Раней такім выканаўцам значыўся «Трайпл» — мінулы заснавальнік спарткомплексу.

Як заўважыла «Люстэрку» ў гандлёвым рэестры, на гэтую ж фірму яшчэ ў красавіку 2025 года былі перапісаныя рэстаран «Гасцінны маёнтак» і летняе кафэ, размешчаныя ў гэтым жа спартыўным комплексе. А разам з імі рытэйлер зарэгістраваў нарыхтоўчы цэх, размешчаны ў краме ProStore ў Лагойску.

З улікам гэтай інфармацыі можна меркаваць, што «Гандлёвы дом Прастор» таксама мае дачыненне да аднаўлення гэтага месца для адпачынку і спорту. У той жа час у сацсетках комплексу «Лагойск» пазначана, што яго праца ўсё яшчэ прыпынена.

«Гасцінны маёнтак» у мінулым годзе прызналі банкрутам. У суд тады звярнулася кампанія «Гандлёвы дом СЛС», якой ён завінаваціўся 38,7 тысячы рублёў. Прытым гэтая фірма спачатку ініцыявала банкруцтва рэстарана, а потым і сама падала ў суд заяву аб прызнанні сваёй фінансавай неплацежаздольнасці. Цяпер яны абое банкруты.

Акрамя таго, паводле даных на 11 лістапада гэтага года, менавіта «Гандлёваму дому СЛС» перайшоў таварны знак рэстарана. Пры гэтым абедзве фірмы, у сваю чаргу, належалі «Трайплу».

Што вядома пра гэту кампанію

«Гандлёвы дом Прастор» быў зарэгістраваны 28 сакавіка 2025 года. Першапачаткова ён быў пад кантролем расійскай «Берч Інвестментс», створанай Юрыем Чыжом. Але ўжо ў лістападзе асноўная доля перайшла «ПрасторКапіталу», які, у сваю чаргу, належыць дырэктарцы ProStore Наталлі Несцяровіч. А ў расійскай фірмы вядомага бізнэсмена засталася доля ў 4,7%.

Цяпер у кампаніі працуюць чатыры буйныя гандлёвыя аб'екты ProStore — два ў Мінску і па адным у Лагойску і Бабруйску. Чакаецца, што ў сталіцы адкрыецца яшчэ адна крама гэтай сеткі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі5

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА4

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі5

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць