Грамадства

Валадарка стане незвычайным гатэлем?

Новае СІЗА павінна быць пабудаванае на ўскраіне Мінска цягам пяці гадоў.

Новае СІЗА павінна быць пабудаванае на ўскраіне Мінска цягам пяці гадоў.

Комплекс будынкаў і збудаванняў следчага ізалятара № 1 і рэспубліканскай агульнасаматычнай бальніцы павінен быць пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю ў 2010–2015 гадах у прамысловай зоне Калядзічы на ўскраіне Мінска. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта № 288 ад 7 чэрвеня, тэкст якога размешчаны на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

У цяперашні час СІЗА № 1 размешчаны ў цэнтры сталіцы, на вуліцы Валадарскага. На яго тэрыторыі знаходзіцца Пішчалаўскі замак пабудовы 1825 года.

Паводле ўказа, будаўніцтва будзе ажыццяўляцца ў два этапы паралельна з распрацоўкай, экспертызай і зацвярджэннем неабходнай праектнай дакументацыі. У 2010–2011 гадах намечана пабудаваць рэспубліканскую агульнасаматычную бальніцу, а таксама стварыць інжынерную і транспартную інфраструктуру да яе. У 2012–2015 гадах — будынкі і збудаванні следчага ізалятара і неабходную інфраструктуру.

Заказчыкам праектавання і будаўніцтва комплексу вызначана МУС, генеральнай падраднай арганізацыяй — ААТ «Мінскпрамбуд», генеральнай праектнай арганізацыяй па распрацоўцы праектнай дакументацыі на будаўніцтва будынкаў і збудаванняў следчага ізалятара, а таксама інжынернай і транспартнай інфраструктуры да яго — інстытут «Белдзяржпраект».

Указам прэзідэнта Міністэрства ўнутраных спраў вызваляецца ад вяртання страт сельскагаспадарчай вытворчасці, выкліканых забраннем сельскагаспадарчых земляў для выкарыстання іх з мэтай будаўніцтва комплексу, інжынернай і транспартнай інфраструктуры, неабходнай для яго забеспячэння.

Зараз Пішчалаўскі замак знаходзіцца ў аварыйным стане. Ён закансерваваны. На гэтыя працы было выдаткавана 440 млн. рублёў. У сувязі з вывядзеннем будынку з эксплуатацыі ў СІЗА № 8 у Жодзіне (Мінская вобласць) пераведзена амаль 900 чалавек. У мінскім следчым ізалятары ў цяперашні час утрымліваецца амаль 1.350 падследных і асуджаных.

У сувязі з гэтай навіной «Ежедневнік» паведамляе, што ёсць планы ператварыць Валадарку ў эксклюзіўны гатэль. У многіх гарадах Еўропы старыя турмы, непрыдатныя па сваім першасным прызначэнні, былі ператвораны ў падобныя гасцініцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну1

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць