Затрымана кіраўніцтва банка БелВЭБ, у тым ліку Васіль Мацюшэўскі
Па інфармацыі «Наша Ніва», затрыманы старшыня праўлення БелВЭБа Васіль Мацюшэўскі і ўсё кіраўніцтва банка.

Сёння а 7-й ранку да іх прыйшоў Дэпартамент фінансавых расследаванняў.
Васіль Мацюшэўскі — былы віцэ-прэм'ер і адна з ключавых постацяў у беларускіх бізнэс-колах.
Сярод затрыманых таксама першы намеснік Мацюшэўскага Тарас Надольны, намеснікі старшыні Анатоль Барысевіч, Віктар Перапяліца і Дзмітрый Ляўданскі, член праўлення Анатоль Паўловіч і дырэктар па развіцці банка Аляксей Мазжухін.
Банк «БелВЭБ» — гэта дачынная структура расійскага «Внешэканомбанка». «БелВЭБ» уваходзіць у вялікую сямёрку беларускіх банкаў і крэдытуе, у асноўным, дзяржаўныя беларускія прадпрыемствы.
Васіль Мацюшэўскі — паважаная фігура ў банкаўскіх колах. З 2014 па 2018 ён быў віцэ-прэм'ерам ва ўрадзе Кабякова.
Падрабязнасці чытайце ў «Нашай Ніве» пазней.
-
Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне
-
Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай
-
Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»
Каментары