Свет11

У пяцізоркавым гатэлі хлопчык выпаў з акна і загінуў. Бацьку аштрафавалі на тры тысячы еўра

Джошуа Фостэр думаў, што акно зачыненае, і пасадзіў паўтарагадовага сына на падаконнік.

Бацьку, двухгадовы сын якога выпаў з акна чацвёртага паверха гатэля на Кіпры, аштрафавалі на 3000 еўра. Хлопчык загінуў, піша Бі-бі-сі — Украіна.

Як паведаміў акруговы суд Пафаса, Джошуа Фостэр думаў, што акно зачыненае, і пасадзіў сына на падаконнік. Ён хацеў паказаць яму від на аквапарк, але страціў над ім кантроль.

Гэта быў першы дзень сямейнага адпачынку — 12 ліпеня. Дзіця ўпала з вышыні амаль 12 метраў у пяцізоркавым гатэлі King Evelthon Beach Hotel and Resort у Хларакасе.

37‑гадовы Фостэр з Вялікабрытаніі прызнаў сябе вінаватым у прычыненні смерці сына праз неасцярожнасць.

Пасля гэтага ён сказаў журналістам: «Дзякуй за падтрымку. Я з нецярпеннем чакаю вяртання дадому і магчымасці быць з жонкай і дачкой».

За некалькі гадзін да трагедыі Джошуа Фостэр разам з жонкай, двума дзецьмі, цесцем і цешчай прыляцеў на Кіпр. Яны купаліся, актыўна бавілі час, а ўвечары рыхтаваліся пайсці на вячэру.

Жыццё, якое «змянілася назаўжды»

Паводле слоў адваката Аляксандраса Аляксандру, каля 18:00 Фостэр ішоў да ліфта разам з цесцем і сынам і гуляў з дзіцем.

У судзе расказалі, што па дарозе хлопчык заўважыў аквапарк за межамі будынка.

Фостэр націснуў кнопку ліфта, пасадзіў дзіця на падаконнік, і здарылася неймавернае, перш чым ён паспеў зрэагаваць.

На папярэднім слуханні, якое адбылося 6 кастрычніка, Александру заявіў, што з таго моманту жыццё Фостэра змянілася назаўжды.

Хлопчыка даставілі ў бальніцу Пафаса, дзе пазней канстатавалі яго смерць.

Фостэр расказаў паліцыі, што, калі ён пасадзіў сына на падаконнік, той упаў «раней, чым ён паспеў яго схапіць».

Хоць у арганізме Фостэра выявілі алкаголь, гэта не стала ключавым элементам абвінавачання. Яго адвакат падкрэсліў, што ніхто не сведчыў пра тое, што мужчына быў п'яны.

Адвакат таксама расказаў, што Фостэр правёў пад вартай восем дзён. З ізалятара ён быў вымушаны патэлефанаваць дачцэ і растлумачыць, што здарылася.

У судзе таксама паведамілі, што акно мела 2,85 метра ў шырыню і 1,2 метра ў вышыню.

У заяве каля суда Аляксандрас Аляксандру назваў свайго кліента «неверагодным бацькам».

«Ён узорны сем'янін, у якога цудоўная сям'я. Яна падтрымлівае яго, атуляе клопатам і заўсёды застаецца на яго баку».

Адвакат дадаў, што пасля абвяшчэння прысуду Фостэр вельмі цяжка яго перажываў, а яго сям'і патрэбны час, каб аплакваць страту.

«Увесь гэты час яны былі засяроджаныя на абароне», — сказаў Аляксандру.

Каментары1

  • Ёсік
    17.10.2026
    Дык паўтарагадовае ці двухгадовае дзіця загінула, шаноўная рэдакцыя НН? Падваконьнік, бо пад вакном, а не расейскі падаконнік.

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос1

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос1

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць