Культура44

На Музей Вялікай Айчыннай будуць збіраць, як на Нацбібліятэку?

Паводле самых сціплых падлікаў, экспазіцыя новага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны абыдзецца ў 50 мільярдаў рублёў.

Паводле самых сціплых падлікаў, экспазіцыя новага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны абыдзецца ў 50 мільярдаў рублёў. Пакуль крыніца фінансавання не вызначаная.

У маі 2008 года Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся, каб каля стэлы «Мінск — горад—герой» на праспекце Пераможцаў быў пабудаваны новы, сучасны музей Вялікай Айчыннай вайны.

Спецыялісты музея гавораць, што чакаюць з нецярпеннем пераезду ў новы сучасны будынак. Дзеючы музей быў пабудаваны ў 1966 годзе.

— Наш будынак састарэў. У ім не было капітальнага рамонту 40 гадоў, — распавяла вучоны сакратар Галіна Бабусенка. — Так што мы маем патрэбу ў новым будынку. Больш за тое, новае размяшчэнне музея будзе адпавядаць месцу — побач са стэлай, на праспекце Пераможцаў. У музеі будуць найлепшыя сучасныя тэхналогіі — дызайнерскія, мультымедыйныя, а галоўнае - тыя, якiя забяспечваюць захаванасць унікальных музейных калекцый.

Як адзначыла суразмоўніца, у распрацоўцы праекта эксперты музея цесна супрацоўнічаюць з групай архітэктараў, дызайнераў і праектоўшчыкаў. І калі з фінансаваннем узвядзення будынка пытанне адносна вырашанае (гэта 108 млрд. рублёў у цэнах 2006 года), то крыніцы фінансавання яго «начынкі» яшчэ трэба вызначыць.

— У найбліжэйшы час Міністэрства культуры абвесціць тэндэр на пошук падрадчыка для будаўніцтва экспазіцыі, — сказаў намеснік дырэктара музея Вячаслаў Казачонак. — Калі меркаваць па аналагічным аб’ектах, самая сціплая сума складзе 50 млрд. рублёў.

Будаваць сучасны будынак музея і эканоміць — нельга.

Паводле распараджэння Аляксандра Лукашэнкі, новы музей Вялікай Айчыннай вайны павінен адчыніць дзверы ў маі 2013 года.

— Арыенцір вызначаны, таму ўсе працуем на яго выкананне, — падсумаваў суразмоўца. Ад сябе адзначу, што

ўвасабленне такога глабальнага праекта ў жыццё за тры гады, — гэта нерэальны тэрмін. Больш за тое, каб якасна і хутка будаваць, названых сум наўрад ці хопіць.

Таму не выключана, што дадатковыя грошы будзе збіраць ўся краіна, як гэта было ў выпадку з будаўніцтвам Нацыянальнай бібліятэкі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны2

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

Спагаду да забітага Хаменеі выклікаюць здымкамі яго нібыта забітай унучкі. Але што дакладна вядома пра гэту гісторыю?10

На пажары ў Маладзечне загінулі трое. Адзін з іх скокнуў з акна і разбіўся

Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ6

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»1

Побач з Колем Лукашэнкам часта можна бачыць аднаго і таго ж ахоўніка. Хто ён такі?8

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць