Улада44

Палата ратыфікавала Мытны кодэкс сакрэтна?

Такую інфармацыю распаўсюдзілі расійскія інфармацыйныя агенцтвы.

Такую інфармацыю распаўсюдзілі расійскія інфармацыйныя агенцтвы.

«Пытанне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса Мытнага саюза (МС) парламент сёння разглядаць не будзе. Гэтага пытання няма ў зацверджаным парадку дня сённяшняга пленарнага пасяджэння сесіі — апошняга ў рамках чацвёртай сесіі парламента», — такая інфармацыя прайшла па ўсіх каналах у сераду ўранку.

Разам з тым, у парадак дня было ўключана пытанне пра зварот да прэзідэнта з прапановай склікаць пазачарговую — пятую — сесію палаты прадстаўнікоў.

У Маскве, між тым, разлічвалі, што пытанне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса МС беларускі парламент разгледзіць сёння. Пра гэта заявіў 30 чэрвеня міністр эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Андрэй Сляпнёў.

Ён нагадаў, што Расія і Казахстан ужо ратыфікавалі гэты дакумент разам з пратаколам аб унясенні ў яе зменаў, а таксама падкрэсліў: 1 ліпеня Мытны кодэкс МС ўступіць у сілу ў любым выпадку.

«Калі Беларусь сёння ратыфікуе Мытны кодэкс Мытнага саюза-то на траіх, а калі Беларусь вырашыць, што ёй яшчэ трэба нейкі час, ‑‑ значыць на дваіх. Усё роўна з 1 ліпеня Мытны кодэкс ўступае ў сілу», — заявіў намеснік міністра.

Нагадаем, свой удзел у Мытным саюзе Беларусь напрамую ўвязвае з адменай пошлін на расійскія нафту і нафтапрадукты.

5 ліпеня ў Астане маюць прайсці пасяджэння Міждзяржаўнае рады ЕўрАзЭС і вышэйшага органа ТС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Раптам вечарам 30 чэрвеня шэраг СМІ, уключаючы РІА Новости, са спасылкай на крыніцы ў парламенце паведамілі, што палата прадстаўнікоў ратыфікавала Мытны кодэкс Мытнага саюза на закрытым пасяджэнні. Афіцыйныя крыніцы пакуль не пацвярджаюць ратыфікацыю.

Каментары4

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць