Бабарыка падзякаваў Сікорскаму за сустрэчу з Рыжанковым у Нью-Ёрку
«У гэтай сустрэчы мы бачым дзеянні рэальнага партнёра», — сказаў ён.

Віктар Бабарыка падзякаваў кіраўніку МЗС Польшчы за сустрэчу з беларускім бокам у Нью-Ёрку.
«Я дзякую Радаславу Сікорскаму за сустрэчу з міністрам замежных спраў Беларусі ў рамках Генасамблеі ААН, нягледзячы на сённяшнія няпростыя абставіны. Любая магчымасць для дыялогу важная, калі яна можа спрыяць паляпшэнню стасункаў на карысць людзей Польшчы і Беларусі», — напісаў Віктар Бабарыка.
Экс-палітвязень адзначыў, што «ў гэтай сустрэчы мы бачым дзеянні рэальнага партнёра».
Раней Бабарыка казаў пра неабходнасць для Беларусі еўрапейскага партнёра: «Беларускаму народу таксама патрэбны партнёр. Я думаю, што насамрэч Еўропа — менавіта той партнёр, які мог бы больш выразна сфармуляваць свае магчымасці падтрымкі».
Каментары