Меркаванні1313

Халасты стрэл

У нядзелю ўвечары мне патэлефанаваў знаёмы і сказаў, каб я тэрмінова ўключыў канал НТВ — там будзе журналісцкае расследаванне. Піша Віталь Тарас.

У нядзелю ўвечары мне патэлефанаваў знаёмы і сказаў, каб я тэрмінова ўключыў канал НТВ — там будзе журналісцкае расследаванне. І паклаў трубку. Адразу згадалася атмасфера сярэдзіны 80‑х. — Ты чытаў сёння газету «Правда»? — Не, а што там? — Гэта не тэлефонная размова. Як і тады, цяпер усе адзін аднаго разумеюць з паўслова.

Калі на НТВ ідзе нейкае «журналісцкае расследаванне», цікавае для беларускіх гледачоў — значыць, гэта той фільм, які энтэвэшнікі прыязджалі здымаць у Беларусь прыблізна год таму і былі дэпартаваны ўладамі. Ужо тады было вядома, што расійская тэлекампанія здымае фільм з мэтай кампраметацыі Аляксандра Лукашэнкі…

У мяне, адрозна ад майго знаёмага, няма НТВ+. А глядзець НТВ‑Беларусь, зразумела, не было сэнсу. (У той вечар на гэтым канале паказвалі нейкія «Сямейныя сакрэты» ці нешта такога кшталту). Вырашыў трошкі пачакаць — калі сапраўды ў эфір выйдзе нешта вартае ўвагі, абавязкова адгукнецца інтэрнэт. І сапраўды, у той самы вечар змог паглядзець фрагмент фільма энтэвэшнікаў «Хросны бацька», выкладзены на You Tube.

Т

рэба прызнацца, у першыя некалькі хвілін убачанае агаломшвала. Не зместам. Факты, прыведзеныя ў фільме, даўно вядомыя ў Беларусі. І не толькі апазіцыі, але, бадай, большасці тых, хто карыстаецца інтэрнэтам. Уразілі сам тон і манера падачы матэрыялу.
Гэта ніякае не журналісцкае расследаванне — гэта прысуд. Прытым, канчатковы, які абскарджванню не падлягае. Такім тонам звычайна на НТВ апавядаюць пра злачынцаў у рубрыцы «Надзвычайнае здарэнне». (У гэтай рубрыцы фільм і выйшаў).

І ў гэтым факце, так бы мовіць, адваротны бок медаля. НТВ, які ў 90‑я быў адным з лепшых незалежных тэлеканалаў, пры Пуціну ператварылася ў так званае трэш‑тэлебачанне. Ёсць нават такі жарт: паглядзеў НТВ — пераключы за сабой. Вядома, што Уладзіміру Пуціну гэтае тэлебачанне ў яго цяперашнім абліччы вельмі падабаецца. Гэта адзіны тэлеканал, рэдакцыю ён, яшчэ будучы прэзідэнтам, асабіста наведаў. А некаторыя журналісты НТВ маюць дзяржаўныя ўзнагароды.

Зразумела, заказныя праграмы робяць і на дзяржаўных расійскіх каналах. Чаго вартыя напрыклад, сюжэты Аркадзія Мамантава на канале «Россия». Але ж, калі б той самы «Хросны бацька» выйшаў бы, скажам, на РТР, рэзананс быў бы іншы. А так ніводзін расійскі сайт не адгукнуўся на сенсацыйны фільм — прынамсі, адразу пасля яго выхаду.

Рэпутацыя ў НТВ не самая лепшая. Дакладней, менавіта такая, якая дазваляе паказваць падобныя сюжэты ў эфіры без асабліва цяжкіх наступстваў. Маўляў, прыватны тэлеканал — што хоча, то і паказвае. Свабода ж лепей, чым несвабода.

А з другога боку, факт выхаду выкрывальнага фільма на НТВ абясцэньвае ўсе прыведзеныя ў ім факты і аргументы ў дзясяткі, калі не ў сотні разоў. Робіць яго чарговай таннай сенсацыяй, месца якой пасля прагляду — у кошыку для смецця.

Магчыма, задумваўся моцны прапагандысцкі стрэл. Але стрэл быў яўна халасты. Праўда, часам і халастымі патронамі страляюць. Каб напалохаць праціўніка.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску32

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

Польшча ўнесла беларускага дальнабойшчыка ў спіс непажаданых замежнікаў. Ён нават пісаў прэзідэнту краіны1

«Выехаць нельга застацца». Жыхары Кіева выбіраюць паміж добраахвотнай эвакуацыяй і яшчэ адной зімоўкай у горадзе пад абстрэламі

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS8

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці2

«Працягу не будзе» Французскі пісьменнік пра свой раман аб Пратасевічу і Ціханоўскай, што трапіў у спіс «экстрэмісцкіх»1

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску32

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць