Ініцыятыва Maldzis набыла на аўкцыёне ў Польшчы тры гістарычныя фотаздымкі 1930‑х гадоў, звязаныя з радзімай Тадэвуша Касцюшкі — Косавам і Мерачоўшчынай.

Галоўная знаходка — фатаграфія шыльды з барэльефным партрэтам Касцюшкі. Гэтая памятная табліца калісьці ўпрыгожвала дом у Мерачоўшчыне, дзе Тадэвуш нарадзіўся. Набыты здымак мае памер усяго 10х14 см. Ён датаваны 1936 годам і можа быць адзінай вядомай выявай мемарыяльнай шыльды.
На двух іншых фотаздымках аўтарства палескага дакументальнага фатографа Юзафа Шыманчыка зафіксаваны суседні палац Пуслоўскіх, што знаходзіцца ў Косаве побач з Мерачоўшчынай. Гэта адзін з самых пазнавальных архітэктурных помнікаў Беларусі. На першым фота бачны фрагмент палацавага фасада, на другім — агульны выгляд будынка з яго характэрнымі вежамі.

Асабліва цікавы стан палаца на фотаздымках. На адным з іх бачныя выбітыя вокны і часткова разбураныя інтэр’еры. Гэта дазваляе ўбачыць помнік не толькі як архітэктурную славутасць, але і як сведку драматычных падзей ХХ стагоддзя.


«У гэтым выпадку слова «вяртанне» мае літаральны сэнс. Гэтыя фотаздымкі былі зробленыя ў Беларусі, захавалі сведчанні пра яе часовае польскае мінулае і цяпер вяртаюцца ў месца свайго ўзнікнення. Паколькі аўтар двух здымкаў Юзаф Шыманчык нарадзіўся і жыў у Косаве, а іх уладальнік Чэслаў Гаке працаваў там у 1930‑я гады, то мы вяртаем яшчэ і частку спадчыны людзей, чые лёсы былі звязаныя з Беларуссю», — кажа кіраўнік ініцыятывы Maldzis.
Усе тры фотарарытэты былі набытыя на аўкцыёне ў Польшчы дзякуючы штомесячным ахвяраванням прыхільнікаў ініцыятывы. Наступныя зборы адкрытыя для ўсіх — падтрымаць іх можна праз форму.
У будучыні фотаздымкі будуць перададзеныя ў Музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыне.
-
Выходзіць кніга «Аўтапартрэт з Беларуссю і без» — шэсць гісторый пра свабоду і Беларусь
-
І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы
-
У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары
Калі быў зроблены здымак, Косава было ў складзе Польшчы, а беларуская дзяржава БССР было 100 км.
«У гэтым выпадку слова «вяртанне» мае літаральны сэнс. Гэтыя фотаздымкі былі зробленыя ў Беларусі, захавалі сведчанні пра яе часовае польскае мінулае і цяпер вяртаюцца ў месца свайго ўзнікнення.»
Пры гэтым само "вяртае" ў цяперашнім часе усё роўна застаецца нелагічным. Пакуль не вяртае, абяцае вярнуць пры змене сітуацыі ў краіне.
Даволі доўга ініцыятыва пісала "вяртае" без гэтага дадатку. Выклікалі непаразуменне. Пасля заўваг ці самастойна зразумелі, але нарэшце пачалі пазначаць тое "ў будучыні".
Тут прабел у публічнай камунікацыі.
І яшчэ адзін прабел застаецца ў статусе таго, што "набылі" і пакуль не "вернулі".
Мяркую, дзеля празрыстасці і павагі да фундатараў было б добра пісаць пра статус каштоўнасцей на гэты "часовы" перыяд, які можа зацягнуцца:
- чыі яны юрыдычна ў гэты час;
- дзе і як захоўваюцца;
- ці існуе публічны доступ грамадскасці да іх на гэты перыяд;
- якія меры прадуманы, каб каштоўнасці захаваліся да іх сапраўднага вяртання.
Усё гэта прыгожыя словы і піяр, не маючы юрыдычнай сілы, не болей. У якой будучыні, якія ўмовы перадачы? Каму менавіта належаць фотаздымкі цяпер, якой юрыдычнай ці фізічнай асобе? Якімі дагаворамі зафіксаваныя абяцанні перадаць?